Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Парфянкоў: Сьцены мокрыя, кладуся спаць у адзежы


Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў

Палітвязень Васіль Парфянкоў даслаў бацьку ліст, у якім апісаў умовы ў адзіночцы, дзе ён цяпер знаходзіцца. Пятро Парфянкоў пераказаў ліст сына:

«Прыслаў вось апошні ліст. Прасіў газэт, крыжаванак. Напісаў, што сядзіць у камэры адзін, сьцены мокрыя, спаць даводзіцца не распранаючыся — і ўсё роўна холадна. Ну, што зробіш — сам вінаваты».

Ужо некалькі месяцаў Васіль Парфянкоў даседжвае свой тэрмін у адзіночнай камэры. На волю палітвязень мусіць выйсьці 5 сьнежня. Бацьку ў лісьце ён напісаў гэтак: «Да хуткай сустрэчы за плотам!»

Трымаюць палітвязьня ў калёніі ў Горках. Васіль Парфянкоў асуджаны на год зьняволеньня за парушэньне умоў прэвэнтыўнага нагляду, які за ім усталявалі пасьля затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG