Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Дзядок адбыў 8 сутак у карцэры і атрымаў адзіночку


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Вязень магілёўскай турмы, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок зьмешчаны ў адзіночную камэру, як і Мікалай Статкевіч. «Адзіночцы» папярэднічаў карцэр, але за што гэтак пакаралі мужа, жонка Мікалая Дзядка Валерыя ня ведае.

«Вось атрымалі ліст пасьля карцэру. Напісаў, што адбыў там 8 дзён, але не паведаміў, за што. І напісаў, што цяпер яго зьмясьцілі ў адзіночную камэру. Раней у яго была камэра на 6 чалавек. Разумею, што гэта ўжо да канца тэрміну. У тых жа ўмовах зараз сядзіць Статкевіч у адзіночцы, раней гэтак жа сядзеў Васьковіч. Вось і Мікалая па пратаптанай дарожцы пусьцілі».

Апошні раз палітвязень Мікалай Дзядок сядзеў у карцэры ў жніўні, там сустрэў дзень народзінаў. Калі Дзядок гэтым разам сядзеў у карцэры, яму ў турму прыйшла бандэроль зь лекамі, якую яму перадалі па выхадзе з карцэру.

«Мікалаю засталося сядзець меней за 4 месяцы. Спадзяюся, вытрымае», — кажа Валерыя.

Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 году зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Палітвязень сваёй віны не прызнаў і адмаўляецца падпісваць прашэньне аб памілаваньні. Трымаюць Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме. Тэрмін пакараньня Дзядка заканчваецца ў лютым 2015 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG