Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Эдуард Лобаў у калёніі зрэдку працуе «на промцы»


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

У пачтаку лета палітвязень Эдуард Лобаў у івацэвіцкай калёніі атрымаў прафэсію зваршчыка, але, як і прадбачылі сваякі, працы па гэтай спэцыяльнасьці ў калёніі яму не знайшлося. Ці даюць Эдуарду нейкую іншую працу? — спытаўся я ў маці палітвязьня Марыны Лобавай.

«Часам ён выходзіць на так званую „промку“ — на прамысловую зону. Нейкія працы там выконвае, нешта дапамагчы, прыбраць. А зваршчыкам не працуе. Такой працы яму не знайшлося. Але там гэта звычаная рэч. Там навучаюцца і на цырульніка, і на краўца, а працу такую адкуль там узяць? Няма яе. Гэта ўсё для будучыні, для волі. Нічога, пацерпім. Нам засталося 3,5 месяца».

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў арыштаваны за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў разам зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам і асуджаны на 4 гады зьняволеньня за хуліганства — нібыта яны ўчынілі бойку зь мінакамі. Пацярпелага па справе публіка ў судзе так і не пабачыла — паказаньні ён даваў з суседняга пакоя.

Эдуард Лобаў мяркуе, што яго, як і Зьмітра Дашкевіча, праз правакацыю спэцслужбы ізалявалі напярэдадні мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Лобаў адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні. На волю ён мусіць выйсьці 18 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG