Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзю Яроменку не дазволілі ў турме змайстраваць навагоднюю елку з пакетаў


Уладзь Яроменак
Уладзь Яроменак

Уладзь Яроменак напісаў пра ўмовы ў арыштным доме ў Баранавічах, дзе будзе знаходзіцца да сакавіка.

З маладафронтаўцам Уладзем Яроменкам ў баранавіцкай арыштнай турме сустрэлася адвакатка. Жонка палітвязьня Валянціна распавяла апошнія зьвесткі пра мужа і ў прыватнасьці пра тое, ў якіх ён зараз знаходзіцца ўмовах.

«Выглядае ён добра, бадзёра. Казаў, што на той момант было 8 чалавек у камэры. Людзі ўсе больш-менш нармалёвыя. Распавядаў пра елку, якую спрабаваў змайстраваць у камэры з зялёных пакетаў. Але ў яго пакеты адабралі. Сказаў, што кормяць дастаткова добра, ўвечары даюць добры кавалак рыбы. Трымаецца. Бадзёры. Апошні стос лістоў як прыйшоў ад яго, і віншаваньні ад яго я выставіла ў інтэрнэце».

Паводле Ўладзя Яроменка, умовы ў арыштным доме ў Баранавічах лепшыя за умовы ў ізалятары на Валадарскага.

Кожны дзень Уладзь Яроменак і ягоная жонка Валянціна пішуць лісты адзін аднаму. З-за сьвятаў, мяркуе Валянціна Яроменак, адбыліся перапынкі ў дастаўцы лістоў, і таму яны даходзяць не па адным, а стосамі. З Баранавічаў Валянціна атрымала ад мужа ўжо 7 лістоў.

У турме ў Баранавічах Уладзь Яроменак прабудзе да сакавіка. Хутка пасьля гэтага ягоная жонка Валянціна мусіць нарадзіць дачку.

Актывіст «Маладога фронту» Ўладзь Яроменак асуджаны на паўгода арыштнага дому нібыта за парушэньні адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду, які быў накладзены на яго за ўдзел ў акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG