Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Яроменак віншуе з-за кратаў


Уладзь Яроменак

Уладзь Яроменак

Актывiст Маладога фронту Ўладзь Яроменак, якi цяпер знаходзiцца за кратамi па палiтычных матывах, павiншаваў усiх з Раством Хрыстовым i Новым годам!

Ліст палітвязьня друкуе сайт mfront.net:

«31 сьнежня я атрымаў сапраўдны падарунак: мне прынесьлі велізарны стос віншавальных лістоў. Лісты прыйшлі не толькі ад родных і сяброў, але і ад незнаёмых людзей. Шчыры дзякуй усім за віншаваньні, цёплыя словы, падтрымку і той глыток волі і свабоды, што прыйшоў да мяне разам з вашымі віншаваньнямі!», — піша Яроменак.

Ён паабяцаў адказаць усім на лісты і віншаваньні.

За кратамі застаюцца Мікола Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Васіль Парфянкоў, Уладзімер Яроменак і Андрэй Гайдукоў.

Уладзь Яроменак адбывае пакараньне ў арыштным доме ў Баранавічах. Актывіста Маладога фронту пакаралі за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду.
XS
SM
MD
LG