Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Скульптар Гэнік Лойка: «На гэтай зямлі ня будзе расейскай мовы. Хай сабе на тыдзень»


Скульптар Гэнік Лойка: «На гэтай зямлі ня будзе расейскай мовы. Хай сабе на тыдзень»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:34 0:00

Актывіст першых моладзевых нефармальных суполак «Майстроўня» і «Талака», арганізатар першых беларускіх пленэраў «Легенда зь пяску», змагар за беларускамоўную адукацыю скульптар Гэнік Лойка — герой чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Вось тут, на гэтым месцы, у Заслаўі, у гэтых кар’ерах мы ў 2000-м годзе раскапалі Рагнеду. Гэта быў самы першы пленэр пясчанай скульптуры «Легенда зь пяску». Гэты ж новы праект «Шлях з варагаў у грэкі» будзе адразу скіраваны толькі на беларускую мову. Толькі беларускамоўныя ўдзельнікі будуць у гэтым праекце. «Саўком» капаць больш я ня буду.

У нас будзе вэктар поўнач-поўдзень. Краіны-ўдзельніцы праекту будуць толькі з поўначы і з поўдня ад Беларусі, і такім чынам мы ўтворым вось каардынат і знойдзем нашу радзіму Беларусь. Вось яна — тут. У гэтым праекце ня будзе ўдзельнічаць ні Польшча, ні Расея, ні Захад, ні Ўсход.

Гэта ня столькі беларускамоўны праект, як антырасейскамоўны. У нас засільле расейскай мовы, і вось гэтая зона будзе абсалютна свабоднай ад яе. З нашых удзельнікаў, зь беларусаў, мы ўтворым такую адмысловую «моўную паліцыю», якая будзе хадзіць і спыняць расейскую мову. Будзем знаходзіць падыходы да тых людзей, якія размаўляюць па-расейску, і нейкім чынам іх наварочваць на беларускую мову.

Ад Беларусі ў нас шмат чаго засталося: і беларускі бусел, і лапці ёсьць у музэях, і гісторыя князёў багатая, і ўсё такое. Мы ўсё гэта беражэм, у школах выхоўваем любоў дзяцей да Беларусі. Але ў беларускамоўных школах мовы не чуваць. Таму мы губляем мову. Яна яшчэ ёсьць, але мы яе губляем. Навошта?

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Калі ты не гаворыш па-беларуску, ты — не беларускі нацыяналіст. Ты — не беларус, калі ты зьнішчаеш беларускую мову. Кожным сваім расейскім словам ты не даеш магчымасьці беларускаму слову ў гэты ж момант быць. Беларуская мова зьнікае менавіта такім чынам. Ня тым, што нібыта спалілі падручнікі беларускай мовы, а вось так вось: кожнае слова сваё не сказаў па-беларуску — зьнішчыў гэтае слова.

Гледачы, калі бачаць нашы скульптуры пясчаныя, увесь час кажуць: «Ребята, как красиво вы сделали, но как жалко, что это всё рассыплется!» А я кажу: «Гэта няважна, што рассыплецца. Гэтыя хлопцы яшчэ маладыя і будуць яшчэ рабіць скульптуры з каменю і з бронзы. А мы вам паказваем, што Беларусь, як пясок паміж пальцаў, рассыпаецца. Паглядзіце, што вы топчаце пад нагамі?» Яны глядзяць так пад ногі, а я ім кажу: «Вы беларускую мову топчаце».

Вось у гэтым сутнасьць нашага пленэру. Мы не ўжываем ніякага клею і нічога падобнага, а паказваем людзям, каб яны лішні раз задумаліся, што Беларусь наша зьнікае, рассыпаецца. І перш за ўсё трэба не чакаць кагосьці, а пачынаць зь сябе — гаварыць па-беларуску.

Наш праект «Шлях з варагаў у грэкі» будзе больш абвостраны, менавіта скіраваны на беларускую мову, нават скіраваны супраць расейскай мовы. На гэтай зямлі ня будзе расейскай мовы. Яна будзе чыстая, свабодная ад расейскай мовы. Хай сабе на тыдзень, але будзе чыстай«.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG