Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Курасоўшчыны правялі сход супраць зносу парку

абноўлена

У менскім мікрараёне Курасоўшчына прайшоў несанкцыянаваны сход жыхароў дамоў завулка Каржанеўскага, якія пратэстуюць супраць пабудовы на месцы парку ля Бальніцы хуткай дапамогі трох шматпавярховікаў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што рашэньне пра высечку дрэў гарадзкія ўлады ўхвалілі без уліку іх меркаваньня, іх нават не запрасілі на прэзэнтацыю праекту. Людзей гэта абурыла.

Паводле жыхароў, парк — адзінае для іх месца адпачынку. Людзі таксама абурыліся пісьмовым зваротам забудоўніка на іх адрас, у якім той напісаў, што калі хто не задаволены, то хай зьяжджае ў вёску.

На думку жыхароў мікрараёну, гарадзкім уладам варта было б заняцца сацыяльнай інфраструктурай, бо тут не хапае школ, гандлёвых кропак, месцаў для адпачынку, а не ўшчыльняць жылую забудову.

Жыхары мікрараёна пачалі збор подпісаў да гарадзкіх уладаў і ў адміністрацыю Лукашэнкі. На наступны сход яны зьбіраюцца запрасіць прадстаўнікоў улады.

Канфлікты паміж забудоўнікамі й жыхарамі шэрагу менскіх раёнаў набываюць усё большыя маштабы. Людзі незадаволеныя палітыкай ушчыльненьня ўжо сфармаваных жылых кварталаў. Стыхійныя мітынгі пратэсту праходзяць у многіх мікрараёнах Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG