Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч: Улады баяцца выходзіць з балота на дакладны бераг


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч
З прадпрымальнікам, палітвязьнем гарадзенскай турмы Мікалаем Аўтуховічам паўтара гады лістуецца грамадзкая актывістка з Менску Інэса Яхліель. Актывістка кажа, што атрымлівае па 3-4 лісты на месяц, сабраўся ўжо цэлы пачак. «Лісты вельмі разумныя, пранізьлівыя, іх варта было б надрукаваць», — кажа Інэса Яхліель.

Вытрымкі з сакавіцкага ліста: «Зараз мы можам аналізаваць, рабіць высновы, каб не рабіць памылак, пра якія нават ня хочацца і згадваць. Камусьці вельмі хочацца, каб народ зараз, як і пры камуністах, нічога не вырашаў, а толькі ківаў галавой і пагаджаўся. Мы адышлі ад таго стагодзьдзя, ад нязбыўных ідэй камуністаў, але і прыйсьці ў новае жыцьцё не змаглі. Захрасьлі ў пастцы, у дрыгве ілюзій і настальгіі па савецкім часе. Тыя, што завёў нас ў гэтае балота, самі добра разумеюць, што трэба выходзіць да берага, на сушу, але да якога берага, самі ня ведаюць. Дакладней, ведаюць, але баяцца выходзіць да дакладнага берага. А да таго берагу, што насупраць ісьці — гэта глупства. Час даказаў, што абраны кірунак не зрабіў жыцьцё нашых людзей лепшым. І гэтак будзе яшчэ доўга, пакуль мы будзем ківаць галовамі і вітаць тое, што адбываецца».

Інэса Яхліель кажа, што сам Мікалай Аўтуховіч ніколі ня скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня. Між тым паводле некаторых выказваньняў яна зразумела, што яму вельмі цяжка ў той адзіночнай камэры, дзе ён знаходзіцца ўжо больш за год.

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў за незаконнае захоўваньне патронаў. Праваабаронцы мяркуюць, што зь ім паквіталіся за антыкарупцыйную барацьбу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG