Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыганка: не бралі на працу, пакуль не назвалася асэтынкай


Выступае цыганка Натальля
Выступае цыганка Натальля
19 лістапада ў Гомелі з ініцыятывы мясцовага аргкамітэту ў стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ладзіўся «круглы стол» у пытаньнях нацыянальных меншасьцяў. Гаворка, у прыватнасьці, вялася пра цыганоў, якіх у абласным цэнтры пражывае, як найменей, паўтары тысячы.

Маладыя цыганы проста зачаравалі удзельнікаў «круглага стала» сваім танцам. Прэзэнтаваўся й відэафільм Ларысы Шчыраковай пра жыцьцё цыганскай дыяспары ў вёсцы Прыбар Гомельскага раёну.

Каардынатар БХД Юры Клімовіч расказаў пра гісторыю цыганскага народу. Яго першыя прадстаўнікі зьявіліся ў Беларусі больш як тысячу гадоў таму. На жаль, стаўленьне да цыганоў было й засталося пераважна нэгатыўным. У Статуце ВКЛ быў нават асобны 35-ты артыкул пра цыганоў, які вызначаў іх сутнасьць як «людзей непатрэбных і гультаяватых».

Грамадзкая актывістка Марыя Багдановіч, будучы кумой ў цыганскай сям’і, зрабіла агляд мясцовай прэсы, у публікацыях якой наглядна праяўляюцца матывы цыганафобіі. З гэтай нагоды ёй асабіста прыйшлося зьвяртацца ва ўправу ідэалёгіі Гомельскага аблвыканкаму й Міністэрства інфармацыі.

Многія з цыганоў ня маюць нават пачатковай адукацыі, іх не бяруць на працу. Ня маючы дакумэнтаў, цыганы ня могуць атрымаць і своечасовую мэдычную дапамогу. Вельмі часта яны зьведваюць ціск з боку міліцыі, напады скінхэдаў. Пра гэта згадвала ў сваім выступе цыганка Натальля. Сама яна не магла ўладкавацца на працу на завод ліцьця й нармаляў да таго часу, пакуль не назвалася асэтынкай.

Пастар царквы «Жывое слова веры» Дзьмітры Падлобка апавёў пра цыганоў-вернікаў і пра дапамогу царквы ў навучаньні цыганскіх падлеткаў , якія ў 12-14 гадоў ня ўмелі ні чытаць, ні пісаць.

«Калі мы хадзілі да чыноўнікаў адміністрацыі Савецкага раёну, то ў іх знаходзіўся дзясятак прычынаў, паводле які цыганам нельга дапамагчы», — заявіў пастар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG