чацьвер, 20 чэрвеня 2013, Менск 00:12

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

«Нельга сказаць, што дачыненьні паміж Менскам і Астаной бязвоблачныя»

У Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Паводле прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, 12—13 траўня кіраўнікі Беларусі і Казахстану нефармальна кантактавалі ў Белавескай пушчы.

Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў на нефармальным саміце СНД у Маскве 20 сьнежня 2011 годуАляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў на нефармальным саміце СНД у Маскве 20 сьнежня 2011 году
x
Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў на нефармальным саміце СНД у Маскве 20 сьнежня 2011 году
Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў на нефармальным саміце СНД у Маскве 20 сьнежня 2011 году

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пройдуць 14 траўня, і ў гэты ж дзень Нурсултан Назарбаеў вернецца ў Астану. Паводле афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Казахстану Алтая Абібулаева, падчас візыту будуць абмеркаваныя пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёвай, эканамічнай і культурна-гуманітарнай сфэрах. Плянуецца падпісаць шэраг міжурадавых пагадненьняў. Чаго чакаць ад візыту прэзыдэнта Казахстану?

Раней паведамлялася, што візыт Назарбаева пачнецца 12 траўня. Аднак, як патлумачыў карэспандэнту "Свабоды" прадстаўнік амбасады Казахстану ў Менску спадар Айдар, гаворка не ідзе пра скарачэньне візыту:

«Гэта, відаць, недзе абдрукоўка, памылка прайшла. Прыбывае ў нядзелю ў Менск вечарам. А нядзеля ў нас 13-га».

Прэзыдэнт
Казахстану наведае Менск перад нефармальным самітам кіраўнікоў СНД у Маскве. Сярод пытаньняў, якія плянуюць абмеркаваць Лукашэнка і Назарбаеў, супрацоўніцтва ў рэгіянальных, інтэграцыйных аб’яднаньнях: СНД, ЭўрАзЭС, Мытным зьвязе, Адзінай эканамічнай прасторы, Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Раней у інтэрвію Russia Today Лукашэнка абвінаваціў Назарбаева ў зрыве падпісаньня дамовы аб Эўразійскім зьвязе.

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі адзначае, што асноўная сэнсавая нагрузка гэтага візыту будзе кулюарная:
Магчымая распрацоўка супольнай тактыкі: як карыстацца выгодамі і разам з тым ня ўлазіць глыбока ў гэтую крамлёўскую пастку.

«Галоўнае, што зьвязвае — гэта праблемы, якія тычацца разьвіцьця эўразійскага праекту Пуціна. Тут Назарбаеў нібыта і хаўрусьнік, бо калі вяртацца да апошняга маскоўскага саміту, то там тармазнуўся гэты праект. І ёсьць пікантны момант, што беларускі афіцыйны лідэр якраз усё зваліў на Назарбаева. Таму, па першае, пытаньне, як цяпер гаспадар сустрэчы будзе выблытвацца, ён у няёмкае становішча паставіў Назарбаева. Наагул, вядома, Казахстан будзе часьцей падгульваць Маскве. Але разам з тым нейкія тактычныя хаўрусы паміж Лукашэнкам і Назарбаевым могуць быць, бо яны абодва разумеюць, што гэтая інтэграцыя паводле праекту Пуціна — небясьпечная. Гэта такая пастка, трошкі даюць пернікаў, але гэтае ўцягваньне мае шэраг небясьпекаў. Таму можа быць распрацоўка супольнай тактыкі: як карыстацца выгодамі і разам з тым ня ўлазіць глыбока ў гэтую крамлёўскую пастку».

Візыт Назарбаева адбываецца ўсьлед за візытам прэзыдэнта Трукмэністану, і афіцыйны Менск хоча прадэманстраваць, што ён нібыта не знаходзіцца ў палітычнай ізаляцыі, адзначае палітоляг Андрэй Фёдараў. Таму падпісаньне нейкіх значных пагадненьняў, да прыкладу, адносна паставак у Беларусь казахстанскай нафты і газу, наўрад ці магчымае:

«Я ня ведаю, якім чынам гэта можна атрымаць, бо наўпрост гэта толькі праз Расею. Пакуль што транскасьпійскага трубаправоду ці нафты ці газу няма, каб можна было транспартаваць праз Азэрбайджан. Толькі праз Расею, і яна будзе дыктаваць гэтыя ўмовы. То бок тут нічога новага не відаць. Нічога надзвычайнага тут чакаць не выпадае».

Паводле казахстанскага палітоляга Дасыма Сатлаева, нельга чакаць, што Казахстан ад гэтага візыту ў Менск можа атрымаць сур’ёзныя эканамічныя дывідэнды. Што да ўзаемадзеяньня хаўрусьнікаў Мытнага зьвязу, то тут многа падводных камянёў:

«З аднаго боку, Беларусь і Казахстан спрабуюць мець процівагу расейскай пазыцыі ў сувязі з тым, што ёсьць пэўныя асьцярогі. Але, з другога боку, стасункі паміж Казахстанам і Беларусьсю складана назваць вельмі цеснымі і партнэрскімі. Узяць хаця б апошнюю заяву Лукашэнкі, што Назарбаеў выступае супраць Эўразійскага зьвязу, як гэта хацелі зрабіць Масква і Беларусь у больш паскораным рэжыме. Казахстан выступае супраць празьмернага паскарэньня. Такія рознагалосьсі былі паміж Беларусьсю і Казахстанам. Нельга сказаць, што дачыненьні паміж Менскам і Астаной бязвоблачныя».

Чытайце таксама

Ужо сёньня, 21 чэрвеня: Арнольд Макмiлiн сустракаецца з Радзівіламі

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі. >>>

Продаж людзей – у Беларусі безь перамен

Такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовай справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, прысьвечанай гандлю людзьмі. >>>

Крымінальная ягада — трускалка

Абароцістыя агароднікі пасьпяваюць зарабіць на ягадах да 20 мільёнаў рублёў за сэзон. У вяскоўцаў зь невялічкімі гародамі прыбыткі сьціплыя. >>>

Што зробіць Менск у абмен на «ўязнога» Макея?

Ці можна чакаць, што пасьля гэтага кроку беларускія ўлады зробяць крокі ў адказ у справе вызваленьня палітзьняволеных? >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Франак Нырка Горад:: Минск
13.05.2012 18:33
Как-то видел американский мультфильм-притчу о дружбе льва и дельфина. Лев обиделся на дельфина за то, что тот не помог ему в драке против быка. Дельфин ничего не ответил, а просто нырнул в море, как известная в СССР золотая рыбка от вконец опустившегося деда. Кто дед, а кто рыбка сказать сложно.
Но к Назарбаеву китайцы ближе, чем к Лукашенко.
А вот Европа к Лукашенко вряд-ли.
Как и Россия.
Адказаць

Імя:: Франак Нырка (другая) Горад:: Мінск
13.05.2012 20:16
Ды, Вы проста анічога ня ведаеце, спадыня!!!
Уся праблема на чэмпіянаце свету па хаккею!
Хто каго адфутболіць там, той і пакуппацель,
а хто калабком пакоціцца ніжэй, таго самога з'ядуць з патрахамі

Імя:: Ананім
13.05.2012 19:56
Лукашэнка, відаць, вырашыў дагадзіць Назарбаеву і запрасіў яго ў Белавескую пушчу. Кажуць, Назрабаеу любиць паляваньне

Імя:: чытач
13.05.2012 21:22
не разумею, навошта было хаваць,што Назарбаеў прыедзе ў Беларусь 12 траўня.Пра гэта паведамілі толькі сёння, 13-га. То бок суткі для фармального обшченія, і суткі на афіцыйны візыт? Неяк дзіўна

SVABODA TV

Маніпуляцыі гісторыяй у падручніках
Свабода бяз гальштукаў

Відэа Маніпуляцыі гісторыяй у падручніках. Анонс

Наўпроставая трансьляцыя на сайце Радыё Свабода 20 чэрвеня а 13-й... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Чаму Быкаў стаў «сумленьнем нацыі»?

У перадачы, якую вядзе Сяргей Навумчык, бяруць удзел літаратурныя... >>>

Belarus - Audit of foreign aid opposition, banner, Svaboda without ties, 13Jun2013.
Свабода бяз гальштукаў

Мультымэдыі Дракахруст vs Лябедзька: Два погляды на аўдыт замежнай дапамогі

Ці магчымая дэмакратыя ў Беларусі без замежнай дапамогі? Ці... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

20 чэрвеня 1939 зьлёт народных сказіцеляў у Маскве

Большая частка была ў сталіцы ўпершыню, палова ніколі дагэтуль ня бачыла паравоза, дзьве траціны чыталі па складах. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ