Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 13–14 траўня наведае з афіцыйным візытам Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, прэзыдэнт Казахстана прыбудзе ў Менск у нядзелю увечары.

Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Алтай Абілулаев заяўляў, што ў ходзе перагавораў у Мінску будуць абмеркаваны «стан і пэрспэктывы казахстанска-беларускага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарных абласьцях.

Па словах прадстаўніка МЗС, «асаблівая увага будзе нададзена практычным крокам па умацаваньні узаемадзеяньня паміж Казахстанам і Беларусьсю ў рамках прамысловага, сельскагаспадарчага, навукова-тэхнічнага, транспартнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама эфэктыўнаму выкананьню пляна сумесных мерапрыемстваў на 2012-2013 гады ў рамках рэалізацыі» дарожнай карты «, праграмы эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2009-2016 гады».

Нараўне з гэтым прэзыдэнты Казахстана і Беларусі разгледзяць пытаньні супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных, інтэграцыйных аб’яднаньняў СНД, ЭўраЗЭС, Мытнага саюза, АЭП і АДКБ.

Па выніках сустрэчы плянуецца прыняцьце сумеснай заявы кіраўнікоў дзяржаў, а таксама падпісаньне шэрагу міжурадавых пагадненьняў.

А 15 траўня ў Маскве заплянаваны нефармальны саміт кіраўнікоў СНД, а таксама юбілейная сэсія кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, прысвечаная 20-годзьдзю падпісаньня дамовы і 10-годзьдзю стварэньня АДКБ.
XS
SM
MD
LG