нядзеля, 20 красавіка 2014, Менск 08:43

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Насту Шулейку, пакуль была на Акрэсьціна, абрабавалі дома

Актывістка Наста Шулейка адбыла 10-суткавы арышт нібыта за дробнае хуліганства — нецэнзурную лаянку.

Наста ШулейкаНаста Шулейка
x
Наста Шулейка
Наста Шулейка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Яе вызвалілі з турмы на Акрэсьціна ўвечары 30 красавіка.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзяўчыну 20 красавіка па дарозе ў краму і адразу ж адвезьлі ў Маскоўскі РУУС. 21 красавіка судзьдзя Тацяна Мотыль дала актывістцы 10 сутак арышту.

«Падчас арышту з маёй кватэры зьніклі ноутбук дыктафон і флэш-карткі з тэлефону і фотаапарату. Ключы ад кватэры былі толькі ў мяне, і іх у мяне забралі ў пастарунку пасьля затрыманьня. Гаспадар кватэры знаходзіцца ў Нямеччыне. Ніякіх сьлядоў узлому кватэры няма, аднак мае рэчы былі вываленыя на падлогу, перастаўленыя кнігі. Я зьбіраюся падаць заяву пра рабаваньне кватэры», — распавяла «Свабодзе» Наста Шулейка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.
Відэа