Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары 20 красавіка ў Менску была затрыманая і асуджаная актывістка грамадзянскай кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Наста Шулейка.

Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, актывістка адбывае адміністрацыйны арышт у турме на Акрэсьціна. За што затрымалі і асудзілі Насту Шулейку пакуль невядома. Яе тэлефон не адказвае.

Раней, 11 красавіка, Наста Шулейка была затрыманая ў Менску за некалькі хвілін да пачатку цырымоніі адкрыцьця памятнага знаку ахвярам тэракту ў мэтро. Суд Ленінскага раёну аштрафаваў актывістку на 2 мільёны рублёў, абавінаваціўшы ў хуліганстве.

21 красавіка а 18-й гадзіне сябры зьбіраюцца перадаць перадачу для Насты на Акрэсьціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG