субота, 25 траўня 2013, Менск 07:49

УСЕ НАВІНЫ / Культура

«Пры цяперашняй уладзе ў Беларусі канцэртаў ня будзе»

«Рабкор» — новы альбом гурту «Ляпіс Трубяцкі» — можна слухаць ад начы 1 траўня.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ён зьявіўся на сэрвісе «Яндэкс-музыка» ў рэжыме «стрымінгу» — бясплатнага праслухоўваньня.

Прэс-аташэ групы Аляксандар Бэргер кажа, што альбом выйшаў «жорсткім»:

«Рабкор» — адна з асацыяцыяў, якую назва выклікае, гэта жорсткія музычныя стылі, якія сканчаюцца на -кор: хардкор ці ска-кор. Такога «кору» будзе досыць шмат«.

Бэргер падкрэсьлівае, што альбом мае вострасацыяльнае гучаньне. У ім 12 трэкаў. Большую частку зь іх паклоньнікі гурту пачуюць упершыню. Але ў альбом увайшоў і добра вядомы трэк «Ня быць скотам» на словы Янкі Купалы.

Александар Бэргер: «Усе тэксты напісаныя Міхалком, апроч песьні „Ня быць скотам“, якую напісаў Янка Купала. Мабыць, беларуская мова Міхалка прагрэсуе — з кожным альбомам у яго ўсё больш беларускамоўных трэкаў».

Вокладку для «Рабкора» зрабіў мастак Уладзімер Цэсьлер. На ёй фотапартрэт беларускага мастака і рэкляміста Ігара «Міцька» Корзуна.

x
Уладзімер Цэсьлер: «Я лічу, што савецкая агітацыйная стылістыка — гэта непераўзыдзеная графіка і самыя лепшыя плякаты назаўжды. Самая лепшая графіка была створаная ў першыя гады савецкай улады. Я, дарэчы, спачатку зрабіў ружовую вокладку, але ім спадабалася чырвоная».

У 2011 годзе «Ляпіс Трубяцкі» быў прызнаны налейпшым расейскім гуртам. Сьведчаньне папулярнасьці музыкаў — жорсткі гастрольны графік. З турам «Ня быць скотам» «Ляпісы» аб’езьдзілі шматлікія гарады Расеі.

Мультымэдыя-часопісу 34mag.net удалося пабываць на адным з апошніх канцэртаў «Ляпісаў» у Маскве. Журналіст Антон Кашлікаў:

«Пакуль адчуваньне, што ў „Ляпісаў“ ад моманту выхаду альбому „Капітал“ (2007) усё ідзе ўгару. Гэта адзін з самых гастралюючых гуртоў на прасторах былога СССР. Напэўна, больш за іх езьдзяць і зьбіраюць толькі Стас Міхайлаў ці Алена Ваенга. У сакавіку-красавіку ў іх было па 25 канцэртаў у месяц. Пры гэтым яны даяжджаюць да тых месцаў, куды мала хто трапляе. Значыць, яны „ў плыні“, яны падабаюцца публіцы».

Але ў Беларусі верш Янкі Купалы ў жывым выкананьні Сяргея Міхалка наўрад ці можна будзе пачуць у бліжэйшы час.
А што яшчэ рабіць музыкантам, калі яны ня могуць канцэрты даваць? Ды нічога.

Аляксандар Бэргер: «Пакуль ніякіх плянаў наконт Беларусі быць ня можа. Ясна далі зразумець гурту, што ён не жаданы госьць на радзіме. Канцэрты немагчымыя. А што яшчэ рабіць музыкантам, калі яны ня могуць канцэрты даваць? Ды нічога. Пры цяперашняй уладзе ў нас ня будзе магчымасьці выступаць перад беларусамі».

«Ляпіс Трубяцкі» знаходзіцца ў чорным сьпісе забароненых музыкаў. Апроч таго, летась беларуская пракуратура вырашыла праверыць некаторыя выказваньні лідэра гурту Сяргея Міхалка. Нібыта ў словах музыкі ўтрымліваліся абразы на адрас кіраўніцтва краіны. За такое ў Беларусі можна атрымаць 2 гады зьняволеньня. Пасьля трохмесячнай экспэртызы крымінальную справу вырашылі не заводзіць. Але і Міхалка ў бліжэйшы час на радзіме фанаты не пабачаць.

Аляксандар Бэргер: «Мы стараемся арганізоўваць канцэрты ў памежных гарадах. Таксама робім бас-туры зь Менску на нашыя канцэрты, і, дарэчы, усё больш беларусаў прыяжджае.

Усясьветная прэм’ера «Рабкора», на якую чакаюць беларусаў, адбудзецца ў Крыме ў рамках «нулявога» дня фэстывалю «Джаз Кактэбель».

Аляксандар Бэргер: «На яго традыцыйна прыяжджаюць беларусы кожны год. Мы пастараемся зрабіць так, каб як мага больш народу прыехала на аўтобусах ці іншым чынам і атрымала задавальненьне ад песень, ад мора, ад прыроды».

Чытайце таксама

Фару Вітаўта можна склеіць

Як можна склеіць з паперы макет славутага гарадзенскага касьцёла, збудаванага шэсьцьсот гадоў таму і разбуранага савецкай уладай, паказала сёньня гісторык Тацяна Касатая. >>>

У Менску адзначылі 90 гадоў выхаду «Новай зямлі»

У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа ў Менску 23 траўня прайшла другая сустрэча ў рамках міжнароднага літаратурнага праекта «Зямля — ​​аснова ўсёй Айчыне». >>>

«This Country Called Belarus» — замежны пашпарт Беларусі

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў і мастак Зьміцер Герасімовіч прэзэнтавалі англамоўнае выданьне сваёй кнігі «Краіна Беларусь», якая пабачыла сьвет 10 гадоў таму. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: гость
01.05.2012 16:28
Пусть бы Ляпис Трубецкой дал концерт в Польше или в Литве и помог бы по примеру Крамбамбули своим землякам и концерт прекрасный послушать, и съездить к соседям по городу побродить с бесплатными визами. А взамен получил бы такой аншлаг, которого даже в Москве не видел.

Імя:: ЛикБез Горад:: Минск
02.05.2012 02:02
Пишите, пожалуйста, на литературном белорусском языке, а не на этой тарашкевице...читать противно все эти "пасЬля" "плЯнау" "зЬ Менску"
Адказаць

Імя:: Renessaince Горад:: Miensk
02.05.2012 11:00
Дык а чым тарашкевіца не літаратурная? Ня кажучы ўжо пра тое, што мала хто размаўляе на літаратурнай мове (у т. л. і сп. ЛікБез), якая зазвычай адрозьніваецца ад гутарковай.
Ня ведаю як чытаць, а на слых гэта ж тая самая беларуская мова, да якой прывыклі (альбо не прывыклі) беларусы з тым самым сп. ЛікБезам.

Імя:: Алесь Горад:: Менск
02.05.2012 11:15
Усё ж не да канца ясна, калі справы на Міхалка не завялі, то чаму б і не прыехаць на Радзіму. Небясьпекі, выглядае, няма, а на Радзіму, зь песень адчуваецца, што гэтаму чалавеку хочацца.
Адказаць

Імя:: Ананім
02.05.2012 13:04
А што яму на радзiме рабiць? Сядзець маўчаць, каб не пасадзiлi?

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? ВІДЭА І АПЫТАНЬНЕ

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Рыкашэт. Сініца і журавель

Блог Юрыя Дракахруста «Як плённа прайграць выбары», нягледзячы на сваю арыгінальнасьць, вызначаецца рацыянальным падыходам, які шмат каму можа падацца цынічным. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ