Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску аматары творчасьці гуртоў, якія знаходзяцца ў «чорных сьпісах», правялі акцыю падтрымкі. Яны расклеілі афішы на канцэрты, якія нібыта павінныя адбыцца неўзабаве.

«Па горадзе былі паклееныя афішы з інфармацыяй пра канцэрты. Напрыклад «Ляпіс Трубяцкой» — 9 траўня ў Палацы спорту. «Крамбамбуля» — 9 траўня, малая заля канцэртнай залі «Менск». Ладзілі фанаты беларускага року як праяву салідарнасьці з забароненымі музыкамі. І каб прыцягнуць увагу да забароненых музыкаў, да «чорных сьпісаў», — заявіў адзін з удзельнікаў акцыі падтрымкі.

У «чорным сьпісе» — 8 імёнаў беларускіх музыкаў і гуртоў, якія ў Беларусі пазбаўленыя канцэртнай сцэны, доступу да дзяржаўнага тэлебачаньня, радыё, друку. Гэта сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты «Крама», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», «NRM», «Нака», «Neuro Dubel», «Палац».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG