Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Ляпіс Трубяцкой» — найлепшы гурт Расеі 2011 году


«Ляпіс Трубяцкой» у кліпе на песьню «Ня быць скотам».

«Ляпіс Трубяцкой» у кліпе на песьню «Ня быць скотам».

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой» перамог у трох намінацыях расейскай рок-прэміі «Чортаў тузін. Топ 13».

Сяргей Міхалок і ягоная каманда атрымалі самую прэстыжную прэмію — «Група году», а таксама прэміі ў намінацыях «Паэзія» і «Відэа».

«Гэта вельмі важная для нас перамога, — заявіў Сяргей Міхалок. — „Ляпісы“ — маленькі незалежны анарха-сындыкат, мы не ўваходзім у шоў-бізнэс-кланы, ня ўдзельнічаем у „зоркавых“ тэлешоў, не наведваем сьвецкія раўты... І тым ня менш нас прызналі найлепшым гуртам 2011 году — значыць, мы ідзем правільным шляхам».

«Ляпіс Трубяцкой» нядаўна выпусьціў патрыятычны відэакліп на словы Янкі Купалы «Ня быць скотам», дзе ўдзельнікі зьнятыя ў нацыянальнай вопратцы на тле «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга. Адначасна лідэр гурту Сяргей Міхалок пакінуў Беларусь пад пагрозай крымінальнага перасьледу за выказваньні на адрас кіраўніка краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG