«Рэжым Лукашэнкі не павінен атрымліваць бонусаў у выглядзе правядзеньня прэстыжнага першынства, пакуль беларускія грамадзяне знаходзяцца ў няволі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў адпаведнасьці з фундамэнтальнымі правамі чалавека», перадаюць славацкія СМІ.
Разам з сваім польскім калегам па Эўрапарлямэнце Марэкам Мігальскім Пэтэр Шцясны пачаў кампанію хадайніцтва ў Інтэрнэце супраць правядзеньня міжнароднага хакейнага першынства ў Беларусі. Шцясны і Мігальскі зьвяртаюцца да ўсіх з просьбай падтрымаць ініцыятыву. Гэта можна зрабіць, накіраваўшы ліст у Міжнародную фэдэрацыю хакею або ў нацыянальныя фэдэрацыі, ці падтрымаць пэтыцыю on-line.
На мінулым тыдні швэдзкая газэта Dagbladet з спасылкай на адказнага супрацоўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў Цюрыху паведаміла, што на найбліжэйшым Кангрэсе фэдэрацыі ў траўні ў Хэльсынкі будуць разгледжаныя шматлікія запыты праваабаронцаў, грамадзкасьці, а таксама Кангрэсу ЗША і Эўрапарлямэнту адносна чэмпіянату-2014 ў Менску.