пятніца, 24 траўня 2013, Менск 05:33

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Віцебскіх актывістаў папярэджваюць наконт акцый 19 сьнежня

Аляксея Гаўруцікава, Хрыстафора Жаляпава і Яна Дзяржаўцава — заяўнікаў забароненых акцый да ўгодкаў менскіх падзей на Кастрычніцкай плошчы, выклікалі ў абласную пракуратуру і папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасьць.

Так званы «Сіні дом» у цэнтры Віцебску, дзе меркавалі правесьці акцыю 19 сьнежня.Так званы «Сіні дом» у цэнтры Віцебску, дзе меркавалі правесьці акцыю 19 сьнежня.
x
Так званы «Сіні дом» у цэнтры Віцебску, дзе меркавалі правесьці акцыю 19 сьнежня.
Так званы «Сіні дом» у цэнтры Віцебску, дзе меркавалі правесьці акцыю 19 сьнежня.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле спадара Гаўруцікава, у пракуратуры заявілі, што пра меркаваныя акцыі даведаліся з апазыцыйных інтэрнэт-сайтаў. Пракурорскія работнікі спраўдзілі, ці была адпаведная заяўка. У гарвыканкаме засьведчылі, што заяўка была. І што намесьнік старшыні спадар Шлома забараніў згаданыя акцыі, бо да заявак не былі дададзеныя дамовы на абслугоўваньне мерапрыемстваў структурамі ЖКГ, міліцыі і хуткай дапамогі.

Гаўруцікаў: «Нас зь Янам Дзяржаўцавым выклікалі, каб папярэдзіць, што ў выпадку правядзеньня акцый бяз санкцыі ўладаў нашы дзеяньні будуць лічыцца парушэньнм заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. За гэта прадугледжана судовае пакараньне — штраф памерам да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Хрыстафора Жаляпава пакуль няма ў горадзе, але на размову ў пакуратуру яго чакаюць па прыезьдзе, раніцай 19 сьнежня».

19 сьнежня віцебскія актывісты меркавалі правесьці сход каля так званага «сіняга дому» — дому № 28 па вуліцы Леніна, і невялікае шэсьце да плошчы Свабоды.

Таксама мясцовыя ўлады забаранілі й пікет, на які падаваў заяўку актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Ўладзіслаў Варанецкі. Ён хацеў зьвярнуць увагу землякоў на ўмовы, у якіх утрымліваюцца палітвязьні, зьняволеныя пасьля падзеяў Плошчы 19 сьнежня.

Тэгі: віцебск

Чытайце таксама

Ужо сёньня, 24 траўня: Дзень славянскага пісьменства, народзіны Міхаіла Чыгіра

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. >>>

Кантроль за ўдарамі бесьпілётнікаў пяройдзе ад ЦРУ вайскоўцам

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваёй прамове, прысьвечанай нацыянальнай бясьпецы, абвясьціў аб новых правілах выкарыстаньня бесьпілётных самалётаў у змаганьні з тэрарызмам. >>>

Фару Вітаўта можна склеіць

Як можна склеіць з паперы макет славутага гарадзенскага касьцёла, збудаванага шэсьцьсот гадоў таму і разбуранага савецкай уладай, паказала сёньня гісторык Тацяна Касатая. >>>

Брытанія: Яшчэ двое арыштаваныя за забойства вайскоўца

Брытанская паліцыя арыштавала яшчэ дваіх падазраваных у справе аб забойстве вайскоўца на вуліцы ў Лёндане. Паводле паліцыі, арыштаваныя мужчына і жанчына, якім па 29 гадоў. Іх падазраюць ва ўдзеле ў змове з мэтай забойства. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? (відэа)

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

24 траўня адбываецца першы замах на Троцкага

Яны падышлі да танюсенькай сьцяны, за якой была спальня палітычнай прастытуткі і ягонай жонкі, і ўсадзілі ў яе столькі куляў, колькі здольная выпусьціць аўтаматычная зброя на працягу дзесяці хвілінаў. >>>

Як плённа прайграць выбары

Некаторы час таму адзін мой калега на падобнай канфэрэнцыі заявіў: я ведаю, як перамагчы на ​​прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Мая прапанова больш сьціплая, але, на мой погляд, больш рэалістычная — я ведаю, як плённа прайграць гэтыя выбары. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ