Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія актывісты зьбіраліся правесьці сход каля так званага «Сіняга дому» на вуліцы Леніна і невялікае шэсьце да плошчы Свабоды.

Заяўкі падалі ў Віцебскі гарвыканкам. Аднак абедзьве імпрэзы забаранілі з тае прычыны, што да заяўкі не былі прыкладзеныя дамовы са службамі ЖКГ, мэдыкамі і міліцыяй.

Адначасова зь пісьмовай забаронай заяўнікаў Аляксея Гаўруцікава, давераную асобу Міколы Статкевіча на выбарах 2010 году, і Хрыстафора Жаляпава, каардынатара руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласьці, выклікалі ў абласную пракуратуру.

Гаўруцікаў мусіць зьявіцца туды 15 сьнежня да 14-ай гадзіны. Гаўруцікаў лічыць, што падставы для выкліку наступныя: «Хутчэй за ўсё, нас будуць папярэджваць пра адміністрацыйную адказнасьць у выпадку правядзеньня масавага мерапрыемства без дазволу ўладаў».

Адказу ад гарадзкіх уладаў наконт яшчэ адной акцыі да 19 сьнежня яшчэ чакае актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Ўладзіслаў Варанецкі. Ён падаваў заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раённую Віцебску, каб у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў правесьці пікет салідарнасьці з палітвязьнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG