Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская пракуратура: Беларусь адмовілася ад вышуку Міхалевіча


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
12 сьнежня на лётнішчы ў Варшаве памежная служба затрымала экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча. Пасьля ўмяшаньня міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага Міхалевіч быў вызвалены.

Атрымаўшы інфармацыю пра затрыманьне, пракурор зьвярнуўся да Інтэрполу з пытаньнем, ці сапраўды Беларусь патрабуе арышту Міхалевіча, паведаміла Польскай тэлевізіі прэс-сакратарка пракуратуры Моніка Левандоўска.

– Мы атрымалі інфармацыю, што не, а таксама што беларускі бок адмовіўся ад міжнароднага вышуку гэтага спадара, – сказала Левандоўска. – У такой сытуацыі пракуратура ня мае ніякіх падставаў рабіць нейкія захады, – падкрэсьліла яна.

Адначасова Левандоўска заявіла, што польская пракуратура не патрабавала затрыманьня Міхалевіча. – Казаць, што затрыманьне – гэта памылка пракуратуры – гэта ўводзіць у зман грамадзкую думку, – сказала яна. І дадала, што Міхалевіча вышукваў беларускі бок за пасярэдніцтвам Інтэрполу за «арганізацыю масавых дэманстрацыяў».

Алесь Міхалевіч на лётнішчы ў Варшаве
Алесь Міхалевіч на лётнішчы ў Варшаве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG