Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: затрыманьне Міхалевіча — памылка


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў журналістам, што асабіста загадаў свайму намесьніку заняцца справай затрыманьня Міхалевіча на варшаўскім лётнішчы.

«На мой загад на лётнішча асабіста накіраваўся віцэ-міністар замежных справаў спадар Станоўскі. Пасьля нашага ўмяшальніцтва пракуратура прыняла рашэньне адпусьціць спадара Міхалевіча».

Паводле былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта, МЗС Польшчы за свае сродкі набыў яму білет да Лёндану, бо праз затрыманьне Міхалевіч спазьніўся на папярэдні самалёт.

Між тым сёньня ж у МЗС Польшчы міністар Радаслаў Сікорскі ўручыў першую ўзнагароду «Pro Dignitate Humana» Алесю Бяляцкаму за «выбітны ўдзел і непахісную пазыцыю ў справе абароны правоў чалавека ды чалавечых каштоўнасьцяў».

За спадара Бяляцкага ўзнагароду атрымала ягоная жонка Натальля Пінчук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG