Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шанцава вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства

абноўлена

Уладзімер Шанцаў
Уладзімер Шанцаў

10:30 Старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў з 10 раніцы знаходзіцца ў Ленінскім райаддзеле міліцыі Магілёва. Як паведаміў Шанцаў «Свабодзе», ягоную справу перакваліфікоўваюць. Цяпер актывіста вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

9:30 Старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава выклікаюць у Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва. Як паведаміў актывіст «Свабодзе», позву яму прынёс міліцыянт 30 кастрычніка а палове на восьмую вечара. У ёй пазначана, што 31 кастрычніка а 10-й раніцы ён павінен прыйсьці ў аддзеле міліцыі як правапарушальнік.

26 кастрычніка ў Ленінскім аддзеле міліцыі на Ўладзімера Шанцава склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Паводле яго актывіст як арганізатар Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка, не правёў рэгістрацыю і ўлік удзельнікаў, чым парушыў закон «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Гэтае парушэньне пагражае Шанцаву штрафам альбо адміністрацыйным арыштам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG