Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Уладзімер Шанцаў на волі. Ён чакае суду


Старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава вінавацяць у парушэньні закону "Аб правядзеньні рэспубліканскіх і мясцовых сходаў". У Ленінскім аддзеле міліцыі Магілёва на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.

"Яны запісалі, што я арганізатар мясцовага сходу і я не арганізаваў афармленьне і ўлік сьпісаў яго ўдзельнікаў — чым парушыў закон "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах". Такім чынам, мяне ўжо не абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Я і ўчора, і сёньня даводзіў сваю пазыцыю, якую падмацаваў дакумэнтамі, што мы не парушылі закону "Аб масавых мерапрыемствах". У міліцыі не было падставаў казаць, што 8 кастрычніка адбыўся мітынг — гэта па ўсіх прыкметах быў народны сход. У тым, што ня быў арганізаваны ўлік яго ўдзельнікаў, я зьвінаваціў міліцыю, якой на месцы правядзеньня сходу было неапраўдана шмат і людзі баяліся запісвацца. Цяпер няхай судзяць за Народны сход", - паведаміў Шанцаў.

У міліцыі яго пратрымалі больш за тры гадзіны. Акрамя пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне, на Шанцава склалі й пратакол затрыманьне. Афармленьнем пратаколаў займаўся старшы лейтэнант Загорскі.

Акрамя Шанцава, чакаюць суду і двое бабруйскіх актывістаў АГП — Віктар Бузінаеў і Галіна Сьмірнова. Іх вінавацяць у парушэньні закону "Аб масавых мерапрыемствах". Актывісты — сябры аргкамітэту па правядзеньні ў Бабруйску Народнага сходу. Удзел у ім і стаў нагодай, каб мясцовая міліцыя склала пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG