Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: 3 лістапада Бузінаева будуць судзіць за Народны сход


Кіраўнік бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў атрымаў позву з гарадзкога суду. Ён мусіць 3 лістапада зьявіцца на разгляд адміністрацыйнай справы за парушэньне закону "Аб масавых мерапрыемствах".

Бузінаева вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, якое адбылося 8 кастрычніка. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход. На ім і затрымалі Бузінаева.

Міліцыянты зацягнулі яго ў службовую машыну і завезьлі ў гарадзкую міліцыю. Неўзабаве вызвалілі без складаньня пратаколу.

Пратакол на Бузінаева склалі толькі 14 кастрычніка.

Віктар Бузінаеў — сябра аргкамітэту Народнага сходу ў Бабруйску.

Яшчэ адна сябра аргкамітэту сходу, актывістка АГП Галіна Сьмірнова чакае позвы.

У Магілёве чакае суду сябра аргкамітэту мясцовага сходу, кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG