Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 10 сутак арышту на волю выйшаў маладафронтавец Андрэй Цянюта


Андрусь Цянюта
Андрусь Цянюта
Пасьля 10 сутак арышту ў Гомелі на волю выйшаў маладафронтавец Андрусь Цянюта. А 16-й гадзіне спадара Цянюту чакалі ля ізалятару часовага ўтрыманьня сябры й паплечнікі. Аднак яшчэ апоўдні ахоўнікі вывезьлі Андруся ў Чыгуначны РАУС, дзе ён тры з паловай гадзіны правёў у так званай «шклянцы» — маленькай камэры памерам 2 на 2 мэтры.

«Відавочна, што міліцыянты не хацелі, каб мяне сустракалі сябры ля ізалятару, таму й адвезьлі ў Чыгуначны райаддзел. Прычым, сябрам сказалі, што мяне адправілі на гутарку ў Цэнтральны РАУС», — паведаміў спадар Цянюта.

Грамадзкага актывіста затрымалі 20 верасьня на вуліцы Юбілейнай. Андрусь разам з Васілём Такарэнкам раздаваў мінакам запрашэньні на Народны сход, які мае адбыцца 8 кастрычніка. Затрымалі іх спэцназаўцы, адвезьлі ў Чыгуначны РАУС, адтуль — у ізалятар, а 21 верасня — судзілі. Андруся Цянюту пакаралі 10-суткавым арыштам, абвінаваціўшы ў парушэньні закону пра масавыя мерапрыемствы. Васілю Такарэнку прысудзілі штраф у 350 тысяч.

У ізалятары Андрусь Цянюта абвясьціў галадоўку. Спажываў толькі ваду й сокі. Галадалі зь ім і арыштаваныя на 15 сутак грамадзкія актывісты Зьміцер Шаўчэнка й Кастусь Жукоўскі.

Цянюта: «Пасьля галадоўкі пачуваю сябе няблага. Цяпер задача выйсьці зь яе бяз шкоды для здароўя. Праз вакно маёй камэры я бачыў у дворыку на прагулцы Зьмітра Шаўчэнку. Мы зь ім перамаўляліся, ён трымаецца годна, ня траціць бадзёрасьці духу». Сёньня раніцай, па словах Цянюты, ён пачуў гучны вокліч Кастуся: «Жыве Беларусь!».

З Кастусём Жукоўскім, у якога зламаная нага, Андрусь ня бачыўся. Аднак у Чыгуначным РАУСе 21 верасьня, дзе пасьля суду Андрусь чакаў канвой у ізалятар, ён чуў, як Жукоўскі крычаў. «Такое ўражаньне, што яго зьбівалі, — лічыць Андрусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG