чацьвер, 23 лютага 2012, Менск 03:23

Грамадзтва

«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» ў Менску — дзясяткі затрыманых

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У Менску адбылася штотыднёвая акцыя маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Яе вынікам сталі дзясяткі затрыманых удзельнікаў, выпадковых мінакоў, а таксама журналістаў.

Радыё Свабода асьвятляла акцыю ў онлайнавым рэжыме.

Спампаваць

Яшчэ задоўга да пачатку акцыі Кастрычніцкая плошча Менску была абгароджаная турнікетамі, усе падыходы перакрылі супрацоўнікі спэцслужбаў і міліцыянты. У вакольных дварах прыпаркаваліся аўтазакі і аўтобусы са спэцназаўцамі ў поўнай збройнай амуніцыі. Бліжэй да абвешчанага часу збору людзей традыцыйна пачалі выштурхоўваць ад Кастрычніцкай у розныя бакі. Людзі адказалі аплядысмэнтамі:

Карэспандэнтка: «Што вы можаце сказаць пра тое, што адбываецца, і самі вы прыйшлі сюды чаму?»

Юначка: «Мне вельмі падабаецца быць у цэнтры Менску і пляскаць у далоні разам зь іншымі людзьмі».

Карэспандэнка: «А што можаце сказаць пра спэцслужбы і міліцыю, якія сочаць за гэтым дзействам?»

Юначка: «Я думаю, што ім таксама падабаецца».

Станцыя мэтро «Кастрычніцкая», як і мінулым разам, не працавала, адзіны аўтобусны маршрут быў таксама амаль спынены. Большая частка праспэкту Незалежнасьці таксама была перакрытая, а нумары аўтамабіляў, якія віталі прысутных сыгналамі, фіксавалі супрацоўнікі ДАІ, якія стаялі ўздоўж дарогі.

Адзін з прысутных: «Я жыхар Менску, прыйшоў сюды сьвядома, каб выказаць пратэст рэжыму, які ўжо дастаў. Я думаю, што людзі нарэшце зразумеюць, што нешта ў гэтай краіне трэба мяняць і ў першую чаргу палітычна».

На кавалку праспэкту ўздоўж Кастрычніцкай плошчы і каля яе міліцыянты забаранялі спыняцца мінакам. А іх частая беганіна суправаджалася воплескамі людзей, якія сядзелі ў летніх кавярнях. Неўзабаве ад будынку адміністрацыі прэзыдэнта выехалі некалькі аўтазакаў, якія паволі рухаліся ўздоўж праспэкту. Час ад часу спыняліся, і амапаўцы за рукі і ногі з грукатам закідвалі людзей усярэдзіну.

Сьведка: «Жахлівае відовішча. З аднаго боку радасна, што прыйшло шмат людзей, што была салідарнасьць, што ў паветры лунала радасьць. Але зараз мы бачым, што па галоўных вуліцах Менску едуць аўтазакі, амапаўцы хапаюць людзей і паводзяцца жахліва — нібыта сёньня сапраўды пачалася другая сусьветная вайна».

Калі аўтазакі напаўняліся людзьмі, на іх месца прыяжджалі новыя. Так былі затрыманыя дзясяткі чалавек, у тым ліку наш калега, журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч, журналіст «Нашай Нівы» Алесь Пілецкі, агенцтва «БелаПАН» Павал Падабед і многія іншыя.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Александр Горад:: Витебск
22.06.2011 22:43
Вот интересно,снимет АГЛ Кулешова или решит ,что пусть ещё повесит?

Імя:: lisa Горад:: Беларусь
23.06.2011 00:10
Слова "амапаўцы" и "малпа" для меня стали звучать одинаково ;(
Скоро синонимами станут?
Население меньше 10 млн и такой слой, ненавидящий свой народ???
Во Владивостоке свои ОМОНовцы отказались в свое время разгонять.
Такое чувство, что у "амапаўцаў" здесь нет родных, близких или они настолько "малпы", что совесть - это рудимент?
Адказаць

Імя:: Франак Нырка Горад:: Менск
23.06.2011 07:31
Слупы

У кожным горадзе ёсць Банга – лор.
Ёсць тое месца, дзе гуляюць.
Дзе сустракаецца народ.
І дзе спакойна разважаюць.

Калі хтосць кінецца туды
На танках і ў бронежылетах
Дык спакайней там будуць сны,
Таму што ў лесе дрэвы здзекам.

Здымаць на дрэве сваяка,
Які не хоча быць спакойным
Марудна надта «хапунам».
І смех ігрэх, і непрыстойна.

На сотню дрэваў трэба полк!
І верхалазы, і страхоўка
Ад «мыла» пляснутага ў вок
Таму, хто лезе неспакойна.

Хто там прадьявіць «дакумэнт»,
Што ён «Милицыя» сапраўдна,
З галінкі дайце яму злесць,
І прызямляёцеся наяўна.

Чаго на дрэве Вы былі?
Дык жа ш занадта шмат у чорным!
Відаць бандыты тут ішлі,
А ратавацца «не зазорна».

Каб затрымацца на зямлі,
За штосці трэба і чапляцца.
Не прапануюць нам другіх!
З другіх другім і абірацца.

Далонем пляскаць аб далонь
На з'ездах партый, нават, з часам
Стамляла, нават, ваяроў,
Як і бабулек «тачыць лясы».

Імя:: Лоеў
23.06.2011 03:22
Мне здаецца што гэтыя 'менты' не задумаючыся будуць страляць у свой народ.
Адказаць

Імя:: Міхал Горад:: Краіна літвінаў
23.06.2011 07:56
Не здаецца, а гэдак і есьць

Імя:: Ананім
23.06.2011 08:45
Это диктаторская отрыжка за фиктивную победу на выборах 19.12.10г. Ещё много их будет. Народная месть диктатору-Лукашенко за лживые результаты на выборах, за жестокое кровавое воскресенье вечером 19 декабря 2010г. И за все последствия, связанные с этим событием. За все диктатор-Лукашенко, рано или поздно, (лучше, конечно, пораньше) будет отвечать в полной мере. Ни когда и ни за что народ Беларуси не прстит ему, его издевательства над ним. Вставай с колен белорусский народ!!!!!!. Время пришло. Галина.

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
23.06.2011 08:46
Посмотрите на лица тех, кто в черной форме мвд, омона или спецназа. Чаще всего - люди из деревень или небольших городков, имеющие в лучшем случае слабое школьное образование. Никаких книг, кроме кроме Устава, не читали последние лет 10, понятие "человеческие ценности" в принципе отсутствует в словаре. Переехали в Минск на дармовой паек и большое желание быть "крутыми", потому что ни на что другое не годны. В глазах - сплошная пустота, словно сквозь тебя смотрят, желание только махать дубинкой. Вот на этом и строится основная опора режима. До них даже трудно достучаться, они все равно не поймут из-за слабого развития и напрочь отбитых мозгов. Малпы вобщем.

Імя:: Ананім
23.06.2011 09:57
Задержанных сотни.

Імя:: DarkGuest Горад:: Віцебск
23.06.2011 10:02
Не, цяпер "совесть" гэта "атавизм"........

Імя:: siarjuk Горад:: Mensk
23.06.2011 10:24
Калісьці чуў ад мянтоў такое: пакуль Вас мала, будзем Вас біць і разганяць, ну дык справа за намі.

Імя:: Mikola
23.06.2011 12:34
Чернорубашечники позорные !
Фашистское государство пригрело и дало волю своим фашистским холуям.