Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўтакатастрофе пад Маладэчнам загінуў Іван Нікітчанка


Машына, якой кіраваў Нікітчанка, удзень у пятніцу сутыкнулася зь ЗІЛам. Члену-карэспандэнту Акадэміі навук, прафэсару, старшыню Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў ішоў 72 год.

Іван Нікітчанка нарадзіўся 10 студзеня 1939 году ў Бранскай вобласьці. Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1960), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі (з 1986). Ляўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). У першай палове 1990-х гадоў уваходзіў у склад ценевага кабінэту апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня. Доўгія гады арганізацыйныя камітэты для правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”. Крытыкаваў пляны пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Падчас сёлетняй выбарчай кампаніі ўвайшоў у лік давераных асобаў кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта Рымашэўскі найбольшую ў параўнаньні зь іншымі кандыдатамі ўвагу аддае пытаньням пераадоленьня наступстваў чарнобыльскай аварыі.

Вянок памяці: Іван Нікітчанка (1939 – 2010)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG