пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:16

Палітыка

Някляеў сказаў праўду: ідзе ў прэзыдэнты

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" паэт Уладзімер Някляеў абвясьціў аб сваім намеры стаць кандыдатам на прэзыдэнта.

Сваё рашэньне балятавацца ў прэзыдэнты Някляеў зрабіў у эфіры расейскай радыёстанцыі Эхо Москвы.

Па словах лідэра "Гавары праўду", "рэальна гэта здарыцца, як толькі будуць абвешчаныя прэзыдэнцкія выбары". Пры гэтым палітык заявіў, што застаецца прыхільнікам ідэі вылучэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.

ЭМ: Вы прэтэндуеце на ўдзел у выбарах прэзыдэнта?

У. Някляеў: Фармальна на сёньняшні дзень я не зьяўляюся прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Але рэальна гэта здарыцца, як толькі будуць абвешчаныя прэзыдэнцкія выбары.

ЭМ:
То бок вы будзеце балятавацца?

У. Някляеў: Так, гэта вырашана ўжо.




Уладзімер Някляеў такім чынам патлумачыў Свабодзе свае заявы ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы":

"Як трохі сьпяшаюцца рабіць у Менску мяне кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, так пасьпяшаліся і ў Маскве, дзе я сказаў, што я зьбіраюся вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. А кандыдат у прэзыдэнты – гэта той чалавек, які ня проста заявіць, а зьбярэ 100 тысяч подпісаў, занясе іх у адпаведную інстанцыю, якой зьяўляецца Цэнтральная выбарчая камісія, там яго зарэгіструюць і дадуць яму адпаведны дакумэнт, па якім ён будзе кандыдатам у прэзыдэнты. Мы абвесьцім, што ад кампаніі "Гавары праўду!" вылучаецца ў кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Уладзімер Някляеў пасьля таго, як будзе сказана, што выбары гэтыя насамрэч адбудуцца".

Апрача Някляева пра свой удзел у выбарах заяўлялі:

  • Сяргей Гайдукевіч
  • Юры Глушакоў
  • Рыгор Костусеў
  • Аляксандар Мілінкевіч
  • Алесь Міхалевіч
  • Яраслаў Раманчук
  • Віталь Рымашэўскі
  • Андрэй Саньнікаў
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Гамяльчук
03.09.2010 11:06
Новы, сьветлы твар на даляглядзе беларускай палiтыкi.
Падтрымлiваю.

Імя:: Зьміцер Горад:: Магілеў
03.09.2010 11:33
Некляеў - паэт, а не палітык. За паўгода зрабіць з паэта палітыка немажліва! Кожны мусіць занімацца сваёй справай.
Адказаць

Імя:: Дзяруга
03.09.2010 12:26
Вы калі-небудзь чулі пра Вацлава Гавэла? Пацікаўцеся.
Адказаць

Імя:: Vital Горад:: Mahilou
03.09.2010 13:54
Гавэл, акрамя таго, што быў драматургам, быў яшчэ доўгі час і дысыдэнтам, то бок палітыкам.
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Магілеў
03.09.2010 15:10
Штосці ў ГОПкампаніі манія павялічваць дасягннені Некляева.... то з Быкавым параўноўваюць, то з Гавелам. Некляеў звычайна савецкі паэт!
Адказаць

Імя:: Дзяруга
03.09.2010 15:47
Па справе вам адказалі ніжэй. Я ж дадам, што абражаючы іншых людзей (якія ў адрозьненьне ад ОПкампаніі хоць нешта робяць), вы абражаеце выключна самога сябе, выстаўляючы свае і без таго не бліскучыя здольнасьці ў дурным сьвятле.
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Магілеў
03.09.2010 18:26
Дайце веры, ёсць людзі якія значна больш робяць для Беларусі, а не займаюцца танным PRам.
А пра здольнасць на вашым месцы памаўчалі б лепей))))
Адказаць

Імя:: Дзяруга
03.09.2010 20:04
Імёны ў студыю. Вячорка? Мілінкевіч? Ці мо Міхалевіч з Рымашэўскім? Хто сабраў подпісы за вуліцы Быкава, яны хіба?

Другая заўвага "сам дурак" міма касы, дзіцячы сад.
Адказаць

Імя:: Абрам Маісеевіч Горад:: Хайфа
03.09.2010 15:50
Зьміцер, а назавіце хоць аднаго старшыню калгаса, які б стаў палітыкам. Някляеў годны беларускі кандыдат, які ў кароткі тэрмін заявіў пра сябе манавіта, як палітык. Ён не аброслы карупцыйнымі сувязямі, чалавек не ІХ тусоўкі, не пустабрэх. Ды і за кароткі перадвыбарчы тэрмін ён яшчэ схамяне Беларусь. Яму паверу.
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Магілеў
03.09.2010 17:57
Як палітык ен сябе пакуль не праявіў. Не было мажлівасці. Палітыка гэта барацьба за ўладу. Ен зараз можа прэтендаваць толькі на "беларускі паэт" ( якога не чытаюць і няведаюць), "грамадскі дзеяч" ( да дзейнасці якога ў шмат каго вялікая колькасць ???) А палітыкі пакуль не было!!!!
Адказаць

Імя:: Абрам Маісеевіч Горад:: Хайфа
03.09.2010 19:12
Хоць ты і Зьміцер, але вушы тырчаць Фелікса. На гэтых форумах людзей з Урыцкага адразу бачна.
Някляіча на царства! І баста.
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Магілеў
04.09.2010 11:34
Абрам Маісеевіч, не ведаю ў каго якія вушы тарчаць. Але ведаю дакладна, што Беларусі не патрэбін маскоўскі намеснік.
Беларусі трэба БЕЛАРУСКІ кандыдат!!!

Імя:: Дзяруга
03.09.2010 20:04
Імёны ў студыю. Вячорка? Мілінкевіч? Ці мо Міхалевіч з Рымашэўскім? Хто сабраў подпісы за вуліцы Быкава, яны хіба?

Я лічу , што трэба працаваць на Беларусь, на фармаванне Нацыі, на захаванне мовы, гісторыі, культуры. І для гэтага не абавязкова на кожным вуглу крычаць пра свае дасягненні (часам значна завышаныя). Да пералічаных вамі асоб я немаю дачынненя.

Адказаць

Імя:: Габрусь Горад:: Менск
03.09.2010 13:56
Чаму не палітык? Так, ён выдатны паэт сучаснасьці, але ж у яго ёсьць і вопыт працы на кіруючых пасадах. Рэдактар часопіса "Крыніца", які ў свой час пры яго кіраўніцтве выходзіў проста велізарным накладам, кіраваў і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў, і Беларускім ПЭН-цэнтрам. А зараз разгарнуў кампанію "Гавары праўду!", якая таксама разьвіваецца хоць і з хібамі, але разьвіваецца. Магчыма ў яго і няма ўсіх неабходных якасьцяў палітыка, але і ў іншых нашых апазыцыйных палітыкаў няма ўсіх тых якасьцяў, якія павінны быць у іх.

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.09.2010 11:42
Мой прэм'ер-міністр - Зянон Пазьняк. Я галасую за яго сваім няўдзелам у фальшывых выбарах дыктатуры!
Адказаць

Імя:: Дзяруга
03.09.2010 20:00
Заўсёды было цікава, як апалагеты байкоту пракаментуюць той факт, што байкот парламенцкіх "выбараў" у 2000 годзе, які сапраўды адбыўся і быў пасьпяховым, насамрэч ніяк не паўплываў на рэальную палітычную сітуацыю ў краіне?

Імя:: Насця Горад:: Менск
03.09.2010 11:57
Як "нечакана"...проста абалдзець!

Імя:: Генадзь Горад:: Масква
03.09.2010 12:56
Неяк я зусім мала ведаю Некляева, але тое ,што шмат разоў паўтарылі па "эха Масквы", мне асабіста вельмі не спадабалася, бо для маскалеў было галоўнае , што Лукашэнка разыгравае антырускую мапу, уздымае антырускіе настроі, а Некляеў выступае іх абаронцам. Ягоную заяву наконт прэзыдэнства ніхто не абмярковываў і не заўважаў. Затое антыруская( нават не антырасейская ) палітыка са спасылкай на Некляева абмярковывалася. Мо сапраўды ен лепшы кандыдат, але прагучала , што лепшы абаронца маскалеў на Беларусі.Трохі рэзанула. Нашым маскоўскім беларусам не спадабалася- мы тут абмярковывалі.

Імя:: Dim Горад:: Mensk
03.09.2010 13:10
Ну няхай папiярыцца. Чым бы дзiця не цешылася...
Сапраудныя выбары адбудуцца не зараз. I без Лукашэнкi.

Імя:: Надзея Горад:: Минск
03.09.2010 14:20
сапраудные выбары адбудуцца, калi вы усе вылезiце з кустоу, не у iнтернет, а на плошчу. Усе разумные, але ж занадта баязлiвые.
Адказаць

Імя:: Dim Горад:: Mensk
03.09.2010 16:58
Нiчога не адбудзецца, - вылазь не вылазь.
Дыктатура трымаецца на прадажных КГБ и АМАПе.
Адно выйсце - БАЙКОТ.
Трэба б было ужо зразумець за 16 год...
Адказаць

Імя:: Дзяруга
03.09.2010 20:02
Трэба было вам зразумець яшчэ ў 2000 годзе падчас парламенцкіх "выбараў", што ў дадзенай краіне і пры дадзеным рэжыме тактыка байкоту не спрацоўвае.
Адказаць

Імя:: Dim Горад:: Mensk
05.09.2010 00:21
А нiякая тактыка тут працаваць не будзе.
Гэта ж калгасная дыктатура.
Але, пры байкоте,- вертыкалi прыйдзецца
прыкласьцi трохi большыя намаганi
для фальсiфiкацii вынiкау. А гэта у будучым-больш доказау
на судах над пачварамi у сенняшней уладзе.

Імя:: Дзяніс Рабянок Горад:: Калінкавічы
03.09.2010 14:30
Калі дэмакратычны кандыдат збіраецца ўдзельнічаць у выбарах, вынікі якіх будзе агучваць Ярмошына, то трэба задумацца пра яго "дэмакратычнасць", а ў выпадку з Някляевым яшчэ і пра "праўдзівасць".

Імя:: Ліс Горад:: Віцебск
03.09.2010 14:34
Вельмі падыходзячая краіна, каб беларускаму грамадзяніну абвясціць аб намеры удзельнічаць у ІМІТАЦЫІ.
І такія новыя дзеянні прадпрымае "гавары праўду", што апазіцыя ніколі не збірала подпісы, не рашала камунальныя пытанні. А дзеянні ГП не аднастайныя???
З усяго інтіэрвь'ю Некляева праўды адсоткаў 35%, астатняе жаданне дагадзіць маскоўскім гаспадарам.

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.09.2010 15:32
ГАНЬБА ПАПАМ-ГАПОНАМ!

Гэтыя товарішчі збіраюцца цягнуць народ на фальшывыя выбары дыктатуры... Але слушным і разумным адказам ім будзей НАРОДНЫ БАЙКОТ!

Сказаў бы, хто такія ўсе "кандідаты" в презіденты - нядобрым словам - але цэнзуру не прапусьціць.
Адказаць

Імя:: Абрам Маісеевіч Горад:: Хайфа
03.09.2010 19:15
Віталь, а ты раптам не Вячорка?
Ваша карта біта, Віцюшка. Народ прагаласуе за Някляева.
Адказаць

Імя:: Димыч
04.09.2010 11:37
Народ может быть частично и проголосует за Некляева, а получите вы и прочие президентом именно Лукашенко.
Почему?
А разве выборы в стране есть?
Адказаць

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
06.09.2010 13:33
А ці пойдзе народ на выбары? :) Ня пойдзе.
Таму нават яно ня зможа сказаць, што за яно прагаласавала 83% - усе будуць сьмяяцца. :)

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.09.2010 18:44
Я культурней, хоць не паэт ды не гавару вяршамі...

Імя:: Батхілавіч Горад:: Гомель
03.09.2010 21:21
Уладзімер Някляеў сапраўды ідзе за перамогай, а не толькі дэкларуе ўдзел. Посьпехам яму!
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Магілеў
04.09.2010 11:36

А ці сам ен ідзе??? А можа яго вядуць?
Цікава. А ці Некляеў шукаў фінансаванне для кампаніі, ці фінансаванне знайшло Некляева? Адні пытанні ....а таварыш Некляеў адказы хавае((((

Імя:: Севярын- Глеб Горад:: Бярозаўка
03.09.2010 23:01
Найперш спадару Дзяругу, але і астатнім, хто жадае слухаць. Байкот хлусьні і цынічнага падману - гэта не тактыка. Гэта , калі хочаце,пазыцыя , жыцьцёвы выбар. Я перакананы, што апошнія выбары тут адбываліся 16 год таму, а ўсё астатняе... не стану называць , мадэратары абавязаныя будуць выразаць.
Адносна пасьпяховасьці тактык ... скажыце, якога посьпеху дасягнулі ў 1968-м сем чалавек, што пратэставалі на Краснай плошчы супраць акупацыі Чэхаславаччыны? А якога посьпеху дасягнуў тады ж студэнт Палех? Прыклады можна доўжыць ажно да Галгофы дзьве тысячы гадоў таму...
Калі б тут былі выбары - не маю нічога супраць таго, каб спадар Някляеў паспрабаваў свае сілы, хаця галасаваць за яго і ня стаў бы. Але паўтаруся - выбараў тут няма. Нам прапануюць папрацаваць фігавым лістком дзеля легітымізацыі антыканстытуцыйнай дзейнасьці. Удзел у сцэнарыях "выбараў па -лукашэнкаўску" ёсьць толькі легітымізацыя сілавога, супрацьпраўнага захопу ўлады, які адбыўся ў 1996-м. Асабіста я жадаю захаваць вернасьць Канстытуцыі. Якой? А яна толькі адна-адзіная, 1994-га года, без усялякіх "паправак"...

Імя:: Dim Горад:: Mensk
05.09.2010 00:50
Цалкам згодзен з Глебам.
Дадам яшчэ:
Тое, што нейкiя партыi вылучаюць сваiх кандыдатау у прэзыдэнты
сведчыць толькi аб тым, што яны кантралююцца дыктатарам.
Бо вiдавочна, што гэта вылучэнне iдзе на карысць толькi
дыктатару.
Вiдавочна таксама, што дыктатару трэба давiць на балючыя
месцы(маю на уваге свабоду масмедыя i прадпрымальнiцтва).
Але ж гэта агучваецца партыямi i iх лiдарамi, як нешта
не першапачатковае.

Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
05.09.2010 07:14
Толькі расейца Някляева вам не хапае на прэзыдэнта замест Рыгоравіча - і па беларуску ні ў зуб нагою, і замежную расейскую мову ведае, і камуністам на зьездзе сракі цалаваў, кляўся, што да скону пабудуе камунізм, і жонка малодшая за дачку ў ЭЗ езьдзіці да людзей з расейскім букваром, Лепш ужо якога чукчу шукайце, то хоць новая сэрыя анекдотаў выйдзе ў сьвет як бульбу і сьвіней гадаваў.

Імя:: Бенедзікт
05.09.2010 12:10
Някляеў сказаў праўду: ідзе ў прэзыдэнты
------------------------
Беларусы кажуць - "Не хваліся ідучы на раці, а хваліся ідучы з раці"...

Імя:: Бенедзікт
05.09.2010 21:10
Зянон Пазьняк - "Нядаўна мне прыслалі тэкст інтэрв’ю Уладзімера Някляева, якое ён даў расейскай радыёстанцыі “Эхо Москвы” . З грамадзкай ініцыятывай, якую прадстаўляе Някляеў, ужо даўно ўсё зразумела, але зьмест інтэрв’ю вельмі вымоўны для характарыстыкі тых, хто ступае на дарожку маскоўскай палітыкі.

Адзначу толькі два моманты. Найперш, такія людзі пачынаюць гучна і адкрыта казаць няпраўду. ..."
http://www.bielarus.net/archives/2010/09/04/2037

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
06.09.2010 10:42
У мяне пытаньне да У.Някляева.
Колькі вам далі грошаў (російскіе господа)на на вашу кампанію???