субота, 04 лютага 2012, Менск 12:41

Грамадзтва

Сямейны пікет за беларускую школу

Журналіст Уладзімір Хільмановіч (зьлева), Алесь Астроўскі з жонкай Аксанай і дзецьмі.
x
Журналіст Уладзімір Хільмановіч (зьлева), Алесь Астроўскі з жонкай Аксанай і дзецьмі.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана і іх дзеці сёньня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.

Дзеці, Янка і Сьвета, трымалі плякат «Хочам вучыцца па-беларуску», а сам спадар Астроўскі — «Этнацыд — ціхае забойства народу». Да іх таксама далучыўся журналіст Уладзімер Хільмановіч, які паведамляў: «У Горадні ў школах няма ніводнай беларускай клясы! У якой краіне мы жывем?»

Алесь Астроўскі патлумачыў, што яны напісалі заяву ў 32-ю школу, каб дачка Сьвета навучалася ў першай клясе на беларускай мове. Аднак заява была праігнараваная, таму сям’я Астроўскіх выйшла пратэставаць. Сама Сьвета сказала: «Я люблю беларускую мову і хачу на ёй вучыцца».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Serg
02.09.2010 17:53
Адзін вучань у Магілёве і адзін у Гародні. Хутка з'явіцца рэзэрвацыя і ўсіх беларусаў там ізалююць. Каб не псавалі акупацыйную статыстыку.

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
02.09.2010 18:45
Кропля камень точыць.
Адказаць

Імя:: Аляксандар Горад:: Менск
02.09.2010 20:12
Згодны з Вамі цалкам. Менавіта такімі крокамі і трэба рухацца.
Адказаць

Імя:: Vit Горад:: Вялейка
03.09.2010 09:21
Толькі калі кропель шмат...

Імя:: Сяржук Горад:: Менск
02.09.2010 19:23
Сьветачка, мілая, усё будзе добра! Веру, што акупацыйны рэжым неўзабаве абрынецца ў гісторыю - а наша мова будзе заўжды, а цяпер наша колькасьць будзе толькі павышацца!

Імя:: Ананім
02.09.2010 19:34
У якой краіне мы жывем?
Я люблю беларускую мову і хачу на ёй вучыцца
Дзеці хочац вучыцца па-беларуску
Этнацыд і ціхае забойства беларусаў
siuzet godny dla suczasnaj tragedyi

Імя:: беларус
02.09.2010 21:30
Так званае здраднiцкае кiраўнiцтва Беларусi мусiць быць аддадзена пад трыбунал за этнацыд беларускага народу. Учынак беларуса Астроўскага, улiчваючы акаупацыйны харакатар улады на Беларусi надзвыйчай мужны i парэбны.

Імя:: Бенедзікт
03.09.2010 06:26
Годны ўчынак сям'і Астроўскіх - прыклад для іншых.

Імя:: E.
03.09.2010 08:57
Dziakuj vam za smielasc, za nie abyjakavasc!

Імя:: Антось Горад:: Менск
03.09.2010 13:41
Шмат хто з маіх сяброў гатовыя аддаць сваіх дзяцей у беларускія класы, былі бы створаны адпаведныя умовы. Таму ня трэба тут распявадаць пра "резервацыя для белорусов", нават неяк брыдка чуць. Алесю Астроўскаму і яго радным вялікі РЭСПЕКТ!
Адказаць

Імя:: Belarusaczka
03.09.2010 17:02
Шмат хто з маіх сяброў гатовыя аддаць сваіх дзяцей у беларускія класы, былі бы створаны адпаведныя умовы.???
tak geta wy sami stwaryli sabe umowy, toj hto ne zgodny zmagaecca jak Сапраўдная malenka Belarusaczka Jaulinka z Magilewa, jak Дзеці, Янка і Сьвета, a wy czakajce pakul zusim z zgody takih jak wy znikne i mowa, i kraina z mapy.
трэба тут распявадаць і пратэставаць!!! такімі крокамі трэба рухацца і наша колькасьць будзе толькі павышацца!

Імя:: Галіна Арцёменка Горад:: Нямеччына
03.09.2010 14:33
Паважанае спадарства, сям’я Астроўскіх гэты сапраўдны вельмі шляхетная сям’я. Сп. Астроўскі – прафесар, выкладчык Гарадзенскага медычнага інстытута, яго жонка – кандыдат медычных навук, працуе там жа. Сп. Астроўскі выкладае толькі на беларускай мове, раскрыў таямніцу ліцьвіна-беларускіх шахматаў, распрацаваў тэорыю аб’ектыўных нацыянальных інтарэсаў, за якую яму было прапанавана ўступіць ў вельмі прэстыжную сусветную арганізацыю інтэлектуалаў планеты з вельмі сур’ёзнай матэрыяльнай падтрымкай, ад чаго ён катэгарчына адказаўся на карысць беларускага народа. Гэта вельмі шчыры беларус.

Імя:: Дзяніс Рабянок Горад:: Калінкавічы
03.09.2010 14:50
Сапраўдныя БЕЛАРУСЫ!
Адказаць

Імя:: Валеры Мазынскі
03.09.2010 17:34
Шаноўны Алесь, я з Вамі! Толькі калі б далучыць да Вас гэтых камэнтатараў, то было б больш. Вось успыхнем раз і...згасьнем. А колькі такіх выхадаў"на плошчу" ужо было? Чаму мы сёньня не ўспамінаем Янку Лапіцкага з Жодзіна, дзячынку з Глыбокага, магіляўчан, ды віцеблян. Яны душаць нас па-аднаму, а мы і рэагуем, па аднаму.Што ж мы за людзі!? І ці людзі ўрэсьце.

Імя:: Аксамітка Горад:: Менск
12.09.2010 09:38
якая цудоўная сям'я!!!!!