Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Бука пайшла вучыцца па-беларуску, але не туды, куды хацела


Сям’я Букаў прэзэнтуе сваю аграсядзібу (Алеся крайняя справа).

Сям’я Букаў прэзэнтуе сваю аграсядзібу (Алеся крайняя справа).

Дзяўчынка-пяціклясьніца паступіла была вучыцца ў Глыбоцкую гімназію, але мусіла адмовіцца ад навучаньня ў прэстыжнай, але расейскамоўнай навучальнай установе.

Як распавяла маці Алесі, уладальніца агратурыстычнай сядзібы «Родны кут» Юлія Бука, у гімназіі сфармавалі дзьве расейскамоўныя клясы. Хоць падчас паступленьня бацькоў не папярэдзілі, што такое можа быць, усе дзеці паступалі вучыцца нібыта ва ўстанову зь беларускай мовай навучаньня.

За тыдзень да 1 верасьня Юлію Буку папярэдзілі, што ўсе клясы на паралелі па жаданьні бацькоў будуць расейскамоўнымі. На бацькоўскім сходзе, кажа маці вучаніцы, яе зьневажалі і ўпікалі тым, што дачка захацела вучыцца ў райцэнтры, а ня ў Гатаўшчынскай школе, за тры кілямэтры ад дому, дзе вучылася раней. Адчыніць клясу зь беларускай мовай навучаньня для адной вучаніцы ў гімназіі адмовіліся.

Адзінае, чым паспрыяла гімназія — гэта тым, што Алесі Бука дазволілі жыць у тамтэйшым інтэрнаце. Вучыцца дзяўчынка будзе ў сярэдняй школе № 3, дзе сфармаваная пятая кляса зь беларускай мовай навучаньня. Таксама яна будзе наведваць музычную школу — таму сям’я і настойвала на тым, каб у дзяўчынкі была магчымасьць жыць у Глыбокім.

«Мажліва, гэта будзе ня той узровень адукацыі, як у гімназіі, але адзіная магчымасьць вучыцца па-беларуску», — кажа маці Юлія Бука.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG