пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:26

Грамадзтва

"Хросны Бацька" разрастаецца да сэрыялу

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Расейская тэлекампанія НТВ прыступіла да здымак трэцяй сэрыі дакумэнтальнага фільму "Хросны бацька". Паводле зьвестак "Беларускага партызана", працяг выйдзе ў эфір напярэдадні 16 жніўня, калі ў Беларусі традыцыйна ўзгадваюць зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

У чарговай сэрыі працягваецца дасьледаваньне закулісься беларускага рэжыму, закранаюцца пытаньні карупцыі ў вышэйшым кіраўніцтве. Аўтары абяцаюць паказаць тое, пра што не здагадваліся нават беларусы, ня кажучы ўжо пра расейцаў. Здымкі вядуцца як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Расеі. Некаторых беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў адмыслова запрашаюць на здымкі ў Маскву.

Паведамляецца, што над фільмам працуе тая ж аўтарская група на чале з карэспандэнтам праграмы "Надзвычайнае здарэньне" Аляксеем Малкавым, якая рабіла дзьве папярэднія сэрыі. Роўна год таму, падчас падрыхтоўкі фільму, спэцслужбы затрымалі журналістаў у Менску, дапыталі і прымусова выслалі зь Беларусі.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды"
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Santa Lu Горад:: Hollyfood
29.07.2010 17:48
Нешта доўга робяць гэтую мыльную оперу.
У нас - серыя за тыдзень максімум.

Але паглядзім, цікава ж як, Крэмль будзе скідаць таго, прэзідэнцкае крэсла каго калісьці ў 1996-м спас: "Я," - говорит сегодня Кремль -" тебя породил, прокормил 14 лет - я тебя и пропиарю по полной НТВ-программе!"

Імя:: A.S.
29.07.2010 18:05
"Расейская тэлекампанія НТВ прыступіла да здымак трэцяй сэрыі дакумэнтальнага фільму "Хросны бацька".

Это бизнес.
Только бизнес и нчего лишнего: НТВ делает деньги.

Імя:: Ананім
30.07.2010 21:40
nijaki geta ne biznes a pomsta szto za poluszku tabaku ne zdau Belarus

Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
16.08.2010 00:51
Пакуль мы ведаем,што ne Belarus ne zdau, спадар Лука, а не здау сваю асабiстую уладу. I калi б у Расеi ён атрымау хаця бы трэцi па значымасцi пост, то мы,беларусы, ужо дауно былi бы у саюзнай дзяржаве. Але рускiя ведаюць прымауку:"Пусцi казла у агарод..." Таму i трымаюць Луку на кароткiм ланцужку,- вось гэта яго i бесiць. Побач улада над дзяржавай з ядзернай зброяй, а якiсьцi Пуцiн не дае. ..пакуражыцца i паказаць, хто у Эуропе гаспадар...НЕ дай Бог
другога Гiтлера, тады усе атрымаем... i демакраты i спадары лукашысты...Сiбiр вялiкая i усiм месца хопiць...Вось, што страшна...