Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы ўспрынялі “Хросных бацькаў”?


Як беларусы ўспрынялі фільмы расейскага тэлеканалу НТВ, скіраваныя супраць Аляксандра Лукашэнкі – адказ на гэтае пытаньне паспрабавалі атрымаць сацыёлягі з агенцтва Baltic Surveys. Агенцтва зьяўляецца літоўскім партнэрам усясьветна вядомага сацыялягічнага цэнтру Gallup Organization. У 2004 годзе Baltic Surveys арганізоўвала правядзеньне экзыт-полу ў Беларусі падчас канстытуцыйнага рэфэрэндуму.

Пра апошняе дасьледаваньне цэнтру Юры Дракахруст гутарыў з кіраўніцай Baltic Surveys Расай Алішаўскене.

Дракахруст: Што гэта было за дасьледаваньне, як і калі яно праводзілася?

Алішаўскене: Гэта было апытаньне дарослых (з 18 гадоў і старэйшых) жыхароў беларускіх гарадоў. Апытаньне рабілася па тэлефоне на мінулым тыдні. Былі апытаныя 502 рэспандэнты. Ім задаваліся пытаньні: ці ведаюць яны, што ёсьць такія фільмы "Хросны бацька-1" і "Хросны бацька-2", адкуль яны пра іх даведаліся, калі яны ведаюць пра іх, як яны лічаць, праўда ці хлусьня ўтрымліваецца ў гэтых фільмах.

Дракахруст: І якія вынікі дасьледаваньня?

Аб тым, што такія фільмы ёсьць, ведаюць 35% дарослых гараджанаў Беларусі
Алішаўскене:
Апытаньне паказала, што аб тым, што такія фільмы ёсьць, ведаюць 35% дарослых гараджанаў Беларусі. Гэта немалая лічба.

З тых, хто сказаў, што ведае пра гэтыя фільмы, 15% сказалі, што бачылі па тэлебачаньні абедзьве стужкі, яшчэ 18% з тых, хто ведае пра іх, глядзелі па тэлебачаньні хаця б адзін з гэтых фільмаў, 6% глядзелі абодва ці адзін фільм у інтэрнэце, 38% з тых, хто чуў пра "Хросных бацькаў", самі іх не глядзелі, але чулі пра іх ад сяброў, сваякоў, знаёмых ці ад некага іншага, хто іх бачыў. Нарэшце, каля 10% з тых, хто ведае пра стужкі, чыталі пра іх у іншых СМІ. У ацэнках стужак сярод тых, хто пра іх ведае, меркаваньні падзяліліся. 27% лічаць, што там паказана больш-менш праўда, 32% лічаць, што, хутчэй, хлусьня.

Дракахруст: А як веды і стаўленьне да гэтых стужак залежыць ад сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык?

Больш пра гэта ведалі людзі маладзейшыя і з вышэйшай адукацыяй.
Алішаўскене:
Больш пра гэта ведалі людзі маладзейшыя і з вышэйшай адукацыяй. Гэта тыя, хто больш цікавіцца палітычнымі навінамі. І яны часьцей схільныя лічыць зьмест гэтых стужак праўдай. Людзі больш сталага веку ацэньваюць іх больш крытычна.

Дракахруст: Наколькі я ведаю, гэта ня першае дасьледаваньне, якое ваш цэнтар праводзіў у Беларусі. Паводле вашай ацэнкі, як гэтыя стужкі маглі паўплываць на стаўленьне беларусаў да кіраўніка дзяржавы?

Алішаўскене: Я мяркую, што яны моцна не зьмянілі гэтага стаўленьня. Тыя, хто крытычна ставіцца да ўлады, лічылі, што ў гэтых
Такія стужкі часьцей за ўсё пацьвярджаюць устаноўку, якую людзі маюць.
стужках больш праўды, гэта пацьвердзіла іх крытычнае стаўленьне. Тыя, хто пазытыўна ставіцца да ўлады, часьцей лічылі гэта хлусьнёй. Такія стужкі часьцей за ўсё пацьвярджаюць устаноўку, якую людзі маюць.

Я не магу пацьвердзіць гэта лічбамі, такое пытаньне не задавалася, гэта выснова, якая вынікае з майго досьведу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG