субота, 04 лютага 2012, Менск 14:05

Палітыка

Чатыры тэзы камісара Фюле

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У Беларусі ўпершыню з візытам пабываў эўракамісар у справе пашырэньня Эўразьвязу і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле. Пасьля сваіх перамоваў у Менску ён заявіў, што Беларусь і Эўразьвяз пачалі абмяркоўваць плян супольных дзеяньняў. Паводле спадара Фюле, Эўразьвяз настойвае, каб прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі з поўным захаваньнем дэмакратычных стандартаў. Учора спадар Фюле меў сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыі і няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Дачыненьні Менску і Брусэлю сёньня былі ў цэнтры перамоваў спадара Фюле з Аляксандрам Лукашэнкам, Андрэем Кабяковым і Сяргеем Мартынавым. Падчас трох гэтых размоваў бакі абмяркоўвалі падыходы да пляну супольных дзеяньняў. Эўракамісар з гэтай нагоды адзначыў:

«Гэты плян, які ахоплівае шмат якія сфэры, не зьяўляецца юрыдычна абавязковым. Гэта хутчэй палітычны дакумэнт, свайго роду „дарожная мапа“ рэформаў, скіраваных і на Эўразьвяз, і на Беларусь, каб яны маглі праходзіць гэты шлях разам».

Міністар дапоўніў камісара:

«У парадку ўдакладненьня, каб было выразнае ўяўленьне: тэкст — а дакладней, праект тэксту — не абмяркоўваўся. Ён да гэтага часу знаходзіцца ў Эўрапейскай камісіі, дзе над ім працуюць. А мы сёньня абмяркоўвалі агульныя падыходы да магчымасьцяў працы над важным дакумэнтам такога кшталту».

Штэфан Фюле і Сяргей Мартынаў

Эўракамісар Фюле адказваў журналістам на ангельскай мове. А ўступнае слова прамаўляў па-ра|сейску. Магчыма, дзеля таго, каб усе зразумелі, з чым канкрэтна ён прыехаў у Менск. Эўракамісар назваў гэта «ключавымі тэзамі»:

«Мая першая тэза палягае ў тым, што я веру: мы можам пашырыць і паглыбіць нашы дачыненьні параўнальна зь цяперашнім роўнем. Мая другая тэза — наша супрацоўніцтва павінна грунтавацца на цьвёрдай перакананасьці ў тым, што Эўразьвяз і Беларусь могуць кіравацца агульнымі фундамэнтальнымі каштоўнасьцямі правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Трэцяя тэза — на грунце гэтых каштоўнасьцяў мы гатовыя падтрымаць пляны Беларусі па падвышэньні эфэктыўнасьці кіраваньня, мадэрнізацыі эканомікі і дывэрсыфікацыі рынкаў і садзейнічаньні паездкам беларускіх грамадзян у Эўразьвяз. І чацьвёртая — мы запрашаем Беларусь да рэформаў, якія б дазволілі Беларусі стаць паўнавартасным удзельнікам „Усходняга партнэрства“, уключаючы і двухбаковы ровень. Карысьць ад гэтага магла б быць велізарная».

Пазьней, ужо на асобнай прэсавай канфэрэнцыі, эўракамісар адзначыў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці з поўным захаваньнем дэмакратычных стандартаў. Ад гэтага будзе шмат што залежаць у дачыненьнях паміж Брусэлем і Менскам, падкрэсьліў Штэфан Фюле.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Dim Горад:: Mensk
09.07.2010 18:27
Нам нужна только одна реформа!
НЕЗАВИСИМЫЙ ТЕЛЕКАНАЛ!!!

И все!
Капец вертикали, и луканомике....

Імя:: Гусь
09.07.2010 19:14
Дима прав на 100 процентов Немножко инфы, и народ пойдет на площадь
Адказаць

Імя:: Стары беларус
10.07.2010 13:45
...Янка Купала...
ПРАРОК
.........................
Народ змарнеушы таго краю
Свайго на"т iменi не знау,
Як непатрэбшчына якая,
Гiбеу на свеце i канау.
........................................
Пара у рукi браць паходнi,
Уставаць,iсцi,ноч рассвятляць!
Бо што не возьмеце сягодня,
Таго i заутра вам не узяць!
..........................................
Так гаварыу i з рабства клiкау
Людзей на волю той прарок,
Ждучы з трывогаю вялiкай
Ад iх адказу неунарок.

А людзi глянуушы на сонца,
Адказ казалi грамадой:
-Па колькi ж нам дасi чырвонцау,
Калi мы пойдзем за табой?

А то: "всего-то и нужно-НЕЗАВИСИМЫЙ КАНАЛ!"
Глядзi ж ты якi спрытны хлопец!!







Імя:: irina Горад:: belarus
09.07.2010 20:07
Выбары не маюць сэнсу, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка. Трэба дабівацца з дапамогай Еўразвязу і Расеі, каб гэты чалавек не змог удзельнічаць у выбарах. У іншым выпадку на Беларусі зменаў да лепшага не будзе. 16 гадоў дастаткова. Хопіць, надаеў.
Адказаць

Імя:: люты Горад:: краіна
11.07.2010 10:44
А што мілінкевмч ці саннікав лепшы за лукашэнку?

Імя:: Зьміцер
09.07.2010 20:47
Пазьней, ужо на асобнай прэсавай канфэрэнцыі, эўракамісар адзначыў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці з поўным захаваньнем дэмакратычных стандартаў.
Першы і галоўны стандарт: выбары па нязгвалчанай Канстытуцыі, гэта значыць выбары без удзела вусатага
Адказаць

Імя:: Михась Горад:: Менск
10.07.2010 18:27
Я думаю, что всем не повредит напомнить, что этот комиссар был членом компартии и закончил Московский институт международных отношений.Так что от этих комиссаров беларусам не стоит ждать ничего хорошего.

Імя:: Дэнiс. Горад:: Горадня
09.07.2010 21:33
Для того,чтобы в Беларуси что-то изменилось к лучшему,нужно,чтобы народ был готов к этому.Евросоюз должен помочь беларусам осознать,что они народ,часть Европы,а не быдло,как говорят россияне.И чем быстрее будет проходить интеграция Беларуси в Европу,тем лучше будет и для нас и для Европы.И поэтому нам беларусам нужно самим способствовать развитию демократии,не заниматься только одной болталогией,а создавать общественные демократичкские институты в обществе,начиная с себя.Только тогда мы сможем развить демократию в госсударстве,ее нам на блюдечке не принесут.