Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле спадзяецца, што рашэньне ў справе Эўранэсту будзе знойдзена неўзабаве


Штэфан Фюле і Сяргей Мартынаў.

Штэфан Фюле і Сяргей Мартынаў.

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў спадзяецца, што «розум пераможа» і беларуская дэлегацыя ў парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» («Эўранэст») будзе сфармаваная толькі зь беларускіх дэпутатаў.

Ён адзначыў, што гэта прынцыповая пазыцыя Менску, і назваў важным парлямэнцкае супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнэрства», перадае БелаПАН.

Паводле эўракамісара па пытаньнях пашырэньня ЭЗ і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле, пытаньне фармаваньня дэлегацыі знаходзіцца ў кампэтэнцыі Эўрапарлямэнту. Спадар Фюле адзначыў, што ён падтрымлівае сталыя рабочыя кантакты з гэтай структурай, і выказаў спадзяваньне, што рашэньне хутка будзе знойдзена.

Эўрапарлямэнт не прызнаў дэмакратычнымі выбары ў Палату прадстаўнікоў і ня згодны запрасіць да ўдзелу ў «Эўранэсьце» 10 беларускіх дэпутатаў. Раней прадстаўнікі Эўрапарлямэнту прапанавалі афіцыйнаму Менску кампрамісны варыянт 5+5 — пароўну прадстаўнікоў улады і апазыцыі.
XS
SM
MD
LG