Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Эўразьвяз абмяркоўваюць плян сумесных дзеяньняў


Штэфан Фюле і Сяргей Мартынаў

Штэфан Фюле і Сяргей Мартынаў

Пра гэта паведамілі эўракамісар Штэфан Фюле і міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Паводле Фюле, гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчах 9 ліпеня, абмеркаваньне будзе працягнутае на ўзроўні міністраў замежных спраў.

«Гэта палітычны дакумэнт, свайго роду мапа рэформаў, якая арыентаваная і не Беларусь, і на Эўразвяз», — заявіў Фюле.

Сяргей Мартынаў дадаў, што «гэты дакумэнт пакуль знаходзіцца ў выглядзе праекту і дапрацоўваецца ў Эўракамісіі».

«Мы абмяркоўвалі толькі падыходы, а ня сам дакумэнт», — адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.

Штэфан Фюле знаходзіцца зь візытам у Беларусі 8-9 ліпеня. Ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніцтвам МЗС, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
XS
SM
MD
LG