Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самым эфэктыўным праектам узаемадзеяньня Эўрапейскага Зьвязу з Беларусьсю назваў сёньня ініцыятыву "Ўсходняе партнэрства" эўракамісар Штэфан Фюле. Гэту заяву ён зрабіў у Менску падчас размовы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў гэтым праекце. Аднак спадар Мартынаў выказаў пэўную незадаволенасьць хуткасьцю рэалізацыі гэтай ініцыятывы.

Сёньня эўракамісара яшчэ будзе прымаць Аляксандар Лукашэнка. Пасьля гэтага Фюле і Мартынаў вернуцца ў будынак МЗС, дзе плянуецца іх падыход да прэсы. Таксама перад ад'ездам эўракамісар мяркуе правесьці 30-хвілінную прэсавую канфэрэнцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG