субота, 04 лютага 2012, Менск 13:12

Грамадзтва

Рабочыя рыхтуюць купалы-цыбуліны, каб усталяваць на Барысаглебскай царкве

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Нягледзячы на забарону Міністэрства культуры на рэстаўрацыйныя працы ў наваградзкай Барысаглебскай царкве, рабочыя сёньня працуюць у двары храма. Яны аздабляюць вялікі купал-цыбуліну, рыхтуючы яе да ўсталяваньня на гатычнай вежы. Настаяцель царквы, айцец Мікалай Орса, зьехаў сёньня ў Менск.

Сёньня ў Наваградку быў прыгожы сонечны дзень. Некалькі рабочых завіхаліся каля новага купала-цыбуліны, прымяралі, адпілоўвалі. Вітаюся з рабочымі і пытаюся: ці ведаюць яны, што загадам Міністэрства культуры рэстаўрацыйныя працы пакуль спыненыя?

Спадар: «Бацюшка казаў, што дакумэнты рыхтуюць...»

Рабочыя распавядаюць, што прыехалі зь Берасьцейшчыны, выконваюць тую працу, якую замовіў бацюшка, і болей нічога ведаць ня хочуць. Я зноў пытаюся — ці навучаліся вы дзе-небудзь рэстаўрацыі?

Спадар: «Вучыцца нідзе не вучыўся, проста сам, як умею...»

Карэспандэнт: «І часта вам даводзіцца выконваць такія замовы па рэстаўрацыі храмаў?»

Спадар: «Не, я няшмат пакуль працую».

Храм уражвае сваёй даўніной як звонку, так і знутры. Перад уваходам пад іконай вісіць табліца зь беларускім надпісам, які распавядае пра гісторыю храму. У царкве ціха і прахалодна.


Спадарыня, якая нясе паслушаньне ў храме, кажа, што ня трэба хвалявацца, храм добра адрамантуюць, маўляў, робяць усё дыхтоўна. Я кажу, што можа зьмяніцца ягоны гістарычны выгляд... І далей размова не атрымліваецца.

Спадарыня: «Хто яго ведае, пра гэта вам можа сказаць толькі настаяцель, я не магу...»

Храм стаіць на старой вузенькай вулачцы, увесь час тут ходзяць людзі. Пытаюся ў мінакоў — як яны паставяцца да зьяўленьня на гатычным храме купалоў-цыбулінак.

Спадар, які жыве побач з царквой: «Гісторыя павінна захоўвацца, я так разумею. Раз яны стаялі ўсе стагодзьдзі, няхай і далей будуць. Мяняць гэтую гісторыю нельга, я катэгарычна супраць».

Да нас далучаецца яшчэ адзін старэйшы спадар, і я пытаюся — ці будзе ён бараніць гісторыю?

Cпадар: «Бачыце, пры цяперашняй уладзе нельга ў чужы воз залазіць. Так цяпер гаворыцца».

Малады спадар: «Я дрэнна да гэтага стаўлюся, бо ўсё, што тычыцца нашых цэркваў, гісторыі, у нас ужо і так усё зьмянілі: і наш нацыяналізм, і нашу мову. Ім трэба дабіць толькі тыя рэшткі, што засталіся».

Дзяўчына: «Я толькі ад вас пра гэта даведалася. Гэта робіць расейская праваслаўная царква, але нам ужо ня трэба гэтага расейскага, мы і так яго наеліся, што болей няма куды».

Да нас далучаецца спадарыня: «Я ўсё ж спадзяюся, што гэтага не адбудзецца і я вельмі радая, што людзі пачалі рэагаваць на гэты акт вандалізму, бо паставіць залатыя расейскія цыбуліны на гатычны беларускі храм у першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — гэта абсалютна палітычная справа».



У двары Барысаглебскай царквы ў Наваградку ўжо падрыхтаваныя купалы-цыбуліны.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер
02.07.2010 22:41
Акупацыйная ўлада дыктуе свае ўмовы і робіць адзнакі сваёй імперыі.
А Беларусы чарговы раз праглынуць!
Адказаць

Імя:: Димыч
03.07.2010 10:39
Раз белорусы молчат, не протестуют, значит они заслуживают того, чтобы к ним относились как к рабам.:((

Імя:: Ліцьвін-Беларус Горад:: Менск
03.07.2010 00:02
Вельмі цешыць, што ў Наваградку жывуць неабыякавыя людзі.

Спадзяюся, здаровы глузд пераможа і прамаскоўскіх калябарацыяністаў паставяць на месца.

Імя:: Маргарыта
03.07.2010 02:41
Трэба каб грамадскасць изноў звярнулася да Министэрства. Чаму ягоны загад аб спыненни не выконвецца.

Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
03.07.2010 05:01
А што робяць беларускія партызаны?

Імя:: БР
03.07.2010 07:24
Да, это хорошо иллюстрирует русскую пословицу "Собака лает, караван идёт"
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
03.07.2010 14:41
Гэта ілюструе толькі ўладу беларусафобаў. І не больш.

Імя:: Jazep Горад:: Буцлаў
03.07.2010 09:20
Нават радзімае Міністэрства культуры ім «некультурнае».
Лезуць і лезуць «з маскоўскім» капылам у гатычную Беларусь.
Але ФЭСТ у Буцлаве ўжосьведчыць што дух народа ня спыніць.

Імя:: цётка
03.07.2010 09:51
Залаты цялец ім імпануе...залатому цяльцу пакланяюцца, залаты цялец іхні бог...й шклоўскаму ідалу на алтар кладуць свае душы...Дык хто гэта яны-гэта мы, беларусы...

Імя:: Ягор Горад:: Менск
03.07.2010 10:53
Калі царква не дбае пра нацыянальны культурныя інтарэсы і гісторыю, то такую царкву гнаць у шыю трэба з будынку. Хай будуюць новы храм сабе...
Адказаць

Імя:: Jazep Горад:: Mensk
04.07.2010 23:09
А няпраўда твая, Ягор! Яны вельмі дбаюць пра свае культурныя інтарэсы і яшчэ больш пра напісаную ў апошнія дзьвесьце год сваю “непрадказальную” гісторыю. Тое якраз пасуе такім манкуртам, як БР ці Дзімыч. Менавіта свае расейскія імпэрскія інтарэсы, гісторыю і мову апякае РПЦ (Я ўжо не хачу падрабязна нагадваць пра яе цесныя сувязі з КДБ – ФСБ, але і не забываю ніколі). РПЦ далёка не апошняя ў адбудове прасторы расейскага культурніцкага ўплыву...

Гэта якраз наш абавязак адваяваць жыцьцёвую прастору беларускае мовы і культуры. І таму вялікі дзякуй усім, хто супроцьстаіць руйнаваньню нашае Спадчыны! Але калі мы толькі абараняемся – нас паступова, але няўхільна адсоўваюць ўбок. Хто стаіць – той рухаецца назад!

Імя:: Бенедзікт
03.07.2010 12:41
Расейскі акупант разумее толькі сілу.
Усе размовы і заклікі да памяркоўнасьці ільюць ваду на млын акупацыйнай РПЦ.

Імя:: Бенедзікт
03.07.2010 14:32
Расейскі акупант і РПЦ зразумеюць толькі тады, калі расейскіх "батюшек" павыкідваюць зь беларускіх храмаў.

Усялікія размовы зь імі абсалютна бесэнсоўныя.

Імя:: alex Горад:: mensk
04.07.2010 20:02
Зараз гаворка пра тое, хто такі Латушка - дэкарацыя, альбо беларускі міністар

Імя:: Юрась Горад:: менск
05.07.2010 00:29
А што, абавязкова Мінкульту чакаць? Іх жа ж там, пэўна, і не вартуюць асабліва, чаму б у начы гэтую хрэнь не спаліць?

Імя:: Здань
05.07.2010 13:52
У шыю трэба гнаць маскоўскі талібан з беларускіх цэркваў.