пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:46

Грамадзтва

Нацыянал-бальшавікі пікетавалі Мінюст

Актывісты незарэгістраванай у Беларусі Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП) 19 сакавіка правялі каля будынку Міністэрства юстыцыі ў Менску акцыю «супраць недапушчэньня да ўдзелу ў палітыцы незалежных грамадзкіх арганізацый».

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Акцыя прайшла каля цэнтральнага ўваходу ў Мінюст на вуліцы Калектарнай. Шэсьць чалавек з расьцяжкай «Забараняецца забараняць» стаялі каля Мінюсту, выкрыкваючы лёзунгі «Свабоду аб’яднаньняў!», «Мы вас навучым Канстытуцыю любіць!», «Канстытуцыя — або рэвалюцыя!». Удзельнікі акцыі таксама раскідалі ўлёткі і падпалілі некалькі піратэхнічных прыстасаваньняў, якія выкідвалі іскры агню.

Ва ўлётках зазначаецца, што нацыянал-бальшавікі «выказваюць рэзкі пратэст супраць парушэньня прадугледжаных Канстытуцыяй правоў, у прыватнасьці, на свабоду меркаваньняў, перакананьняў і аб’яднанняў». Удзельнікі акцыі запатрабавалі адмены «непублічнай цэнзуры» пры рэгістрацыі партый і грамадзкіх арганізацый, а таксама спрашчэньня працэдуры іх рэгістрацыі.

Акцыя доўжылася ня больш як пяць хвілін і не прыцягнула ўвагі праваахоўных органаў. З будынку Мінюста да пікетчыкаў ніхто ня выйшаў, у тым ліку і супрацоўнікі аховы будынку, паведамляе БелаПАН.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Danik Горад:: Miensk
19.03.2010 22:26
"Худыя як цьвікі, кажуць, што бальшавікі!"

Імя:: alex
20.03.2010 11:52
Вось цікава, каго пачала свабода піярыць. Спачатку усім вядомага Дранчука(з яго вядомым мінулым). цяпер нацболы....
Адказаць

Імя:: Вальдемар
20.03.2010 15:02
Мой юный друг, Радио Свобода - это не пиар-сайт