Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацболы зьбілі лідэра “Вольнай моладзі”


Лідэр незарэгістраванай арганізацыі "Вольная моладзь" Мікіта Красноў паведаміў "Свабодзе", што быў моцна зьбіты позна ўвечары ў пятніцу.

Мікіта ішоў дадому з аўтобуснага прыпынку ў мікрараёне Чыжоўка, калі на яго напалі трое мужчын прыкладна 30-гадовага ўзросту. Мікіта паведаміў, што яны яго білі моўчкі, потым засунулі яму ў кішэні ўлёткі, на якіх было напісана: "НБП: мы вас любім і будзем любіць з задавальненьнем".

Мікіта зьвярнуўся ў міліцыю і атрымаў накіраваньне на зьняцьцё пабоеў. Супрацоўнікі міліцыі завялі крымінальную справу па факце і пачалі расьсьледаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG