пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:36

Грамадзтва

Ларын расказаў, як адмовіўся страляць у Саўчанку

У Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту працягвае даваць паказаньні Аляксандр Ларын, які нібыта мусіў быць выканаўцам замахаў на высокапастаўленых чыноўнікаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Аляксандар Ларын
сёньня расказваў пра фінальны момант падрыхтоўкі да замаху на экс-старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку 31 кастрычніка 2005 году. Па словах Ларына, усё адбывалася ў двары ліцэя, непадалёку ад дому, дзе месьцілася кватэра губэрнатара. Ларын прынёс у пакунку гранатамёт і выбуховае прыстасаваньне, пералез праз плот і заняў пазыцыю на кутнім баку будынка ліцэю. Яшчэ да таго, як страляць, ён прыладзіў непадалёку выбуховае прыстасаваньне – маўляў, калі б нехта на яго напаў, ён ўзарваў бы выбухоўку і пачаў “пад шумок” адыходзіць.

Ларын казаў, што было прыкладна 5 гадзінаў раніцы, ад ліцэю праглядаўся дом губэрнатара. Было яшчэ досыць цёмна. Да дому губэрнатара, паводле Ларына, было мэтраў 200. Але ён бачыў, як ля дому ўжо стаяла машына з ахоўнікамі. Адзін з ахоўнікаў з аўто выйшаў і стаяў побач, іншы пайшоў у абыход па двары. Ларын сьцьвярджае, што ў той момант спужаўся: страляць было бессэнсоўна, бо стала хутка сьвітаць, пачалі хадзіць па вуліцы людзі. Тады ён паклаў гранатамёт, скінуў спартовую форму, якую апрануў зьверху, і сышоў. Па яго словах, на той момант было каля 8 гадзінаў раніцы і, магчыма, у ліцэі пачаліся заняткі. Праўда, літаральна праз некалькі хвілін сказаў, што ў ліцэі не было нікога, і ўвогуле пачаў блытацца ў паказаньнях.

Адвакат Тамара Сідарэнка палічыла, што пракурор Эльдар Сафараў сваімі пытаньнямі арыентаваў Ларына, што яму казаць і зрабіла заўвагу. Судзьдзя Аляксандар Цяцюхін з гэтым пагадзіўся, папрасіўшы пракурора задаваць пытаньні ў такой форме, каб у пытаньні не гучала інфармацыя, якую суд яшчэ не дасьледаваў.

Скончыў свой выступ Ларын тым, што вырашыў ні ў каго не страляць і не рабіць замаху. Ён сустрэўся з Асіпенкам і сказаў, што выходзіць з гульні і рабіце вы самі, што хочаце. Так, маўляў, сарваўся замах на Ўладзімера Саўчанку.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 12:42
"Один там только и есть порядочный человек: прокурор, да и тот, если сказать правду, свинья". Николай Гоголь. "Мертвые души".
Адказаць

Імя:: Ананім
20.03.2010 04:55
Ничего себе. Умный.

Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
19.03.2010 14:03
Даволі тупы кіллер, пагадзіўся дарам працаваці, ды і чыноўнік "мелкая сошка", перапалохаўся 2 ахоўнікаў , засаду зрабіў каля школы, аж сьмех бярэ як лжэ...

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
19.03.2010 14:27
Похоже, все эти "праваахоуники", которые с портретом "палитвязня" Асипенки по Минску бегали, а их подачи и заграничные покровители "палитвязня" СЕЛИ В ЛУЖУ !
Неразборчивость и всеядность в выборе "гярояу супративу" привели к закономерному результату, как и недавно в Витебске с моногократно воспетым "Мироном".
С другой стороны уголовники нашли "золотую жилу" - записывайся в "супратив" и по любому делу пойдешь как "палитвязень".
Адказаць

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
19.03.2010 15:39
Зноў ты нешта блытаеш, ПС! "Уголовнікі" - гэта такія як ты, усе, хто падтрымлівае злачынны лукашэнкаўскі рэжым. А тое, што ты абражаеш невінаватых ніўчым людзей, вельмі добра характарызуе цябе!

Імя:: Михась Горад:: Менск
20.03.2010 01:40
Не верю!!.Это явная инсценировка.