пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:27

Грамадзтва

Радзівілам вяртаюць палац у Польшчы

“Нашчадкі Канстанціна Мікалая Радзівіла, апошняга ўладальніка палацу ў Ядвісіне, што недалёка ад Варшавы, выйгралі працэс аб вяртаньні гэтага каштоўнага помніка”, -- піша польская газэта "Rzeczpospolita".

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

На сёньняшні дзень палац належыць канцылярыі прэм'ера Польшчы і выкарыстоўваецца ў якасьці дому адпачынку ды месца правядзеньня канфэрэнцыяў.

Юрыстам Радзівілаў удалося давесьці, што палац і парк плошчай 100 гэктараў ня мог падлягаць так званаму дэкрэту аб зямельнай рэформе і не быў зьвязаны з сельскагаспадарчай вытворчасьцю, а гэта дае падставы вярнуць нерухомасьць законным уладальнікам.

На вяртаньне палацу Радзівілам даў згоду ваявода мазавецкі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
16.03.2010 11:03
Усё што награбілі камуністы ў Беларусі давядзецца вярнуці былым уладальнікам і іх нашчадкам, бо іначай будзяце сядзеці ў сталінскіх норах у лукашэнкавым рэзэрваце РБ, Удадатак яшчэ будзеце плаціці кампэнсацыі за карыстаньне нашымі землямі, лесам, за разбураныя маёнткі і г.д.

Імя:: Кацярына Горад:: Менск
16.03.2010 17:39
Збаўце тон, Мікола.
Гісторыя - механізм надзвычай справядлівы. Прадалі незалежнасць Літвы Расійскай Імперыі - праз пэўны час атрымалі пакаранне ў выглядзе расійскіх камуністаў. Зямля, лес і маёнткі - гэта не толькі маёмасць, гэта і адказнасць.

Імя:: Сергей
16.03.2010 17:56
Жыве беларуска шляхта!