пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:44

Грамадзтва

Ужо сёньня, 11 сакавіка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +




СОНЕЧНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -9 — -1 С.
 

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Міжнародная спэцыялізаваная выстава "Паляваньне і рыбалоўства. Вясна-2010". Менск, вул. Янкі Купалы, 27.
 

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Вашынгтоне Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША публікуе штогадовую справаздачу аб правах чалавека ў сьвеце.

Прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін зь візытам у Індыі.
 

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1887 нарадзіўся беларускі паэт, клясык нацыянальнае літаратуры Алесь Гарун. Ён прыйшоў на сьвет у фальварку Новы Двор пад Менскам. Яшчэ непаўналетнім Гарун быў асуджаны за сваю рэвалюцыйную дзейнасьць і на 10 гадоў патрапіў на катаргу ў Сыбір. Вярнуўшыся, ён уключыўся ў бурлівыя падзеі, у якіх стваралася Беларуская Народная Рэспубліка. Аднак катарга падарвала ягонае здароўе, і ў 1920 годзе ён памёр ад сухотаў. Найлепшы зборнік паэзіі Алеся Гаруна называецца "Матчын дар".

У 1985 Міхаіл Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром ЦК КПСС, фактычным кіраўніком СССР. Дзейнасьць Гарбачова была зьвязаная зь перабудовай, дэмакратызацыяй і галоснасьцю, што ўрэшце прывяло да распаду савецкай імпэрыі.
 

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень аднаўленьня незалежнасьці Літвы. 11 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Літоўскай СССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.
 

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Беларускіх пісьменьнікаў прынялі ў эўрапейскую супольнасьць"
 

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як ня зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся".


Алесь Гарун, 1910.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.