Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЕЧНА

...і марозна. Тэмпэратура: -16 — -4 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

Праваабарончы цэнтар "Вясна" праводзіць прэзэнтацыю справаздачы аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Менск, праспэкт Незалежнасьці, 78-А, 48. Пачатак а 13:00.


МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА:

Сустракаецца экспэртная польска-беларуская група для пошуку вырашэньня канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

Дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Тбілісі.

У Жэнэве амэрыканска-расейскія перамовы аб ядзерным раззбраеньні.

У Лёндане сусьветная прэм’ера мюзыклу Эндру-Лойд Уэбэра "Love Never Dies", які зьяўляецца працягам"Phantom of the Opera", ягонага фэнамэнальна пасьпяховага мюзыклу з 1986 году.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1814-м у сям’і прыгонных сялянаў нарадзіўся ўкраінскі народны паэт Тарас Шаўчэнка (пам. 1861).

У 1840-м нарадзіўся Францішак Багушэвіч, клясык беларускай літаратуры (пам. 1900).

У 1918-м Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную Грамату. Беларусь абвяшчаецца Беларускай Народнай Рэспублікай, дэмакратычнай, парлямэнцкай і прававой дзяржавай. Заканадаўчая ўлада ў БНР перадаецца Радзе Ўсебеларускага Зьезду, а выканаўчая – Народнаму Сакратарыяту Беларусі. Абвяшчаецца нацыяналізацыя зямлі, яе нетраў, лясоў і азёр. Другая Ўстаўная Грамата яшчэ ня вызначала дакладнай тэрыторыі дзяржавы і характару дачыненьняў БНР зь іншымі дзяржавамі. Неўзабаве, 25 сакавіка 1918 году будзе прынятая Трэцяя Ўстаўная Грамата, якая канчаткова абвесьціць Беларусь незалежнай краінай.

У 1934-м нарадзіўся Юры Гагарын, першы ў сьвеце касманаўт. У космасе ён адзін раз абляцеў Зямлю і прабыў там у цэлым 108 хвілінаў – ад узьлёту да пасадкі.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Сусьветны дзень ды-джэя.


МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды: "У Салігорску пахавалі Яну Палякову"


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!" —

Францішак Багушэвіч. З прадмовы да паэтычнага зборніка "Дудка беларуская" (1891).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG