Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СОНЦА...


...хмары і штораз большы мароз. Тэмпэратура: -11 — -3 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У галерэі "Ў" ў Менску амбасада Швэцыі і Швэдзкі інстытут прадстаўляюць праект мастацкіх відэаінсталяцый "State of Mind". Пачатак а 19:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч едзе зь візытам у Маскву.

У Кордабе ў Гішпаніі праходзіць нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1770 у Бостане ў ангельскай калёніі на амэрыканскім кантынэнце, вядомай пад назвай Новая Англія, адбылася сутычка паміж мясцовымі жыхарамі, якія пратэставалі супраць падаькавай палітыкі ангельскіх уладаў, ды ангельскімі жаўнерамі. Жаўнеры адкрылі агонь па няўзброеных дэманстрантах, у выніку чаго загінула пяць чалавек. Гэты інцыдэнт, вядомы ў амэрыканскай гісторыі пад назвай "бостанскай разьні", стаў адным з істотных момантаў супрацьстаяньня Вялікабрытаніі і яе амэрыканскіх калёній, якое давяло да аб'яўленьня незалежнасьці ЗША 4 ліпеня 1776.

У 1928 нарадзіўся калюмбійскі пісьменьнік Габрыэль Гарсія Маркес, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, аўтар славутых раманаў "Сто гадоў самоты", "Восень патрыярха", "Каханьне ў час халеры".

У 1946 былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Ўінстан Чэрчыль, выступаючы ў горадзе Фултан у ЗША, ужыў тэрмін "жалезная заслона" (iron curtain) ў адносінах да пасьляваеннага падзелу Эўропы на камуністычную і некамуністычную часткі. Тэрмін "жалезная заслона" стаў адной з найбольш вядомых палітычных мэтафар у сусьветнай гісторыі.

У 1953 памёр Іосіф Сталін. Галоўным наступствам сьмерці савецкага дыктатара стала адкрыцьцё брамы ГУЛАГу. Сотні тысяч невінаватых “ворагаў народу” змаглі выйсьці на волю.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Джэймс Бонд у беларускай партызанцы"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Значэньне ў жыцьці мае ня тое, што з вамі здарылася, але тое, што вы з гэтага запамяталі і як вы гэта запамяталі" — Габрыэль Гарсія Маркес.
XS
SM
MD
LG