пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:01

Грамадзтва

Костка: “Ёсьць Канстытуцыя, якая забараняе ўмешвацца ў асабістае жыцьцё грамадзянаў”

Указам Аляксандра Лукашэнкі № 129 зацьверджана палажэньне аб парадку ўзаемадзеяньня апэратараў электрасувязі з органамі, якія ажыцьцяўляюць апэратыўна-вышуковую дзейнасьць. Да якіх наступстваў прывядзе такога кшталту «супрацоўніцтва» спэцслужбаў з апэратарамі мабільнай сувязі — у камэнтары грамадзкага актывіста, былога супрацоўніка беларускіх спэцслужбаў Валера Косткі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
«У нас увогуле закон перастаў існаваць як рэгулятар унутрыдзяржаўных адносінаў. Вось гэта галоўнае. І таму што захочуць — тое і прымуць нашы ўлады. Гэта такія абставіны: вось яны захацелі — закон прынялі, патрэбен указ — от вам указ. Але ёсьць Асноўны закон, ёсьць Канстытуцыя, якая забараняе ўмешвацца ў асабістае жыцьцё грамадзянаў. І толькі калі ёсьць вялікая пагроза дзяржаўнай бясьпецы, тады з санкцыі пракурора ці суда могуць праводзіцца нейкія апэратыўныя мерапрыемствы. Гэта нармальная зьява.

Любы закон павінен адпавядаць Канстытуцыі. І калі ён Канстытуцыі не адпавядае, то юрыдычна ня мае прававой асновы.
Але дзеля гэтага патрэбна падстава. Тут жа атрымліваецца, што ўсё беспадстаўна, бо ніхто ж не пракантралюе! Грамадзянскай супольнасьці ў нас няма, кантролю грамадзянаў за ўладай няма, пракурор фактычна падкантрольны кіраўніку дзяржавы. І таму гэты каляпс будзе працягвацца. Гэта не прычына, гэта наступства.

Наступства таго, што мы забыліся: закон вышэй за ўсё, і менавіта закон рэгулюе грамадзкія адносіны. Калі мы вернемся да закону, то і ўсе пытаньні самі па сабе адпадуць. А так сёньня яны падпісалі адно, заўтра падпішуць іншае. Потым яны вызначаць, каму па правым баку вуліцы хадзіць, каму — па левым. Але сутнасна ўсе гэтыя захады — парушэньне нашых правоў, нашай Канстытуцыі. А Канстытуцыя — вышэй за ўсё. Як напісана ў нашым Асноўным законе? Любы закон павінен адпавядаць Канстытуцыі. І калі ён Канстытуцыі не адпавядае, то юрыдычна ня мае прававой асновы. Таму тут зьдзіўляцца няма чаму, бо для нашай краіны гэта — цалкам „нармальная“ зьява. І пакуль не дабяромся да прычынаў, да каранёў гэтых няправільных зьяў, мы нічога ня вырашым. Спробы крытыкаваць, камэнтаваць — як скаланаць паветра. Бо сёньня ў іх у галаве адно, заўтра іншае. Мы будзем абурацца. Але нічым паўплываць на гэтую сытуацыю ня здолеем».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: ЭЗ
06.03.2010 02:00
Акрамя таго што пан пчаляр з КДБ напісаў для ўусіх падаражэё кошт мабільнай сувязі, бо за захоўваньне інфармацыі з кім гаварыў трэба плаціці, а гэта інвэстыцыі ў апаратуру запісу.

Імя:: папруга Горад:: менск
06.03.2010 04:48
Пастаўлены Сп.Косткам дыягназ адпавядае рэчаіснасці на 100%: галоўная прычына усіх праблем - у тым ліку найперш і А.Лукашэнкі АСАБІСТА - гэта АДСУТНАСЦЬ ПРАВАВОЕ ДЗЯРЖАВЫ.
.
Закон ЗАМЕНЕНЫ Указам, які - як правіла - Закону супярэчыць.
Бо ў 99% сітуацый пры дасканалым правапрымяненьні Закона - Указ папросту непатрэбны. І у 100% - без яго "не абыйсціся", калі Закон трэба абыйсці.
.
Такмі чынам - усё, што Закону супярэчыць - выводзіць гэтую дзейнасць за межы прававога поля, хто б гэтым не займаўся, і якія б задачы пры гэтым не вырашаў. З усімі адпаведнымі наступствамі і адказнасцю, у тым ліку і для "неасьцярожных" інвестараў - бо ў большасці выпадкаў яны сьвядома гэтыя сітуацыі праз зкарумпаваных чыноўнікаў выканаўчай улады сьвядома й правакуюць.
.
Прыклад - цяпер ужо СІСТЭМНАЕ ЗЬНІШЧЭНЬНЕ Гістарычнага Цэнтра сталіцы (праз Указ), таксама продаж цэлых сегментаў Гістарычнага цэнтра (дарэчы, за сьмешныя грошы) і яго перэферыі інвестару, з фактычнай адменай усіх палажэньняў нарматыўнай базы краіны аб спецыяльным статусе гэтых тэрыторый.(дадзены фрагмент гарадской тэрыторыі НЯ МОЖА планіровачна вырашацца "асобна", бяз комплекснага вырашэньня на ўзроўні Дэтальнага плана доўгатэрміновых горадабудаўнічых праблем Менску ў цэлым.)
.
таму галоўнай задачай сёняшняга дня зьяўляецца дзейнасць па аднаўленні статусу Беларусі як ПРАВАВОЕ ДЗЯРЖАВЫ - бяз гэтага НІВОДНАГА пытаньня, як вынікае - станоўча вырашыць немагчыма.
.
Арх. У. Папруга (ICCROM,ICOMOS)

Імя:: VIKTAR Горад:: Dziarzhynsk
06.03.2010 09:34
Sapraùdy, treba abapiracca na Kanstytucyju - kali vidavochna parushiennie i niamia sankcyi suda abo asabista prakurora, vyjscie tolki adno: razglad spravy ù Kanstytucyjnym sudzie krainy

Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
06.03.2010 12:39
Мафіі далі дадатковы інструмент кантролю грамадства.