Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве мабільныя апэратары 6 месяцаў захоўваюць дадзеныя аб званках

  • Тацяна Поклад

У Эўразьвязе ў 2005 годзе для апэратараў мабільнай сувязі была прынятая адмысловая дырэктыва, якая вызначае іх абавязкі ў спрыяньні працы праваахоўчых ворганаў.


Вітаўтас Макаўскас, прэсавы прадстаўнік Дэпартамэнта бясьпекі Літвы, паведаміў Радыё Свабода: «Насамрэч гэтая дырэктыва была прынятая з мэтай змаганьня з цяжкімі злачынствамі. Думалі пра тое, як дапамагчы спэцслужбам вызначыць сувязі злачынцаў. Таму была прынятая такая дырэктыва: апэратары мабільнай сувязі кожнай краіны маюць захоўваюць дадзеныя аб званках ад 6 месяцаў да двух гадоў.

Каб у выпадку злачынства спэцслужбы маглі зьвярнуцца да апэратараў па дадзеныя, што могуць спрыяць пошуку арганізатараў тэрактаў ці злачынцаў. У Літве гэта было ўзаконена акурат год таму, і мабільныя апэратары павінны захоўваць цягам 6 месяцаў дадзеныя аб званках.

Літва актыўна брала ўдзел у абмеркаваньні гэтай дырэктывы, якая цяпер дзейная ва ўсіх краінах ЭЗ. Спэцслужбы кожнай краіны ўжо ведаюць, што яны могуць патрабаваць зь іншых краінаў ЭЗ дадзеныя аб званках, якія мабільныя апэратары захоўваюць як найменей цягам 6 месяцаў. Хачу падкрэсьліць для слухачоў, што гаворка ні пра зьмест размоваў, ні пра зьмест sms, – гаворка пра факты, да якіх жыхары ўжо напэўна прызвычаіліся – каму званілі, зь кім размаўлялі, і які час. Толькі гэта, ніякага праслухоўваньня ці кантролю за зьместам sms».

В.Макаўскас нагадаў, што тэрмін захоўваньня дадзеных аб званках вызначае парлямэнт кожнай краіны.

У суседняй Латвіі дадзеныя аб нумарах, на якія і зь якіх тэлефанавалі, захоўваюцца цягам году. Дырэктыва Эўразьвязу тычыцца і званкоў са стацыянарных тэлефонаў, sms і лістоў электроннай пошты – захоўваюцца дадзеныя аб адрасаце і часе адсылкі, але ня зьмест.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG