Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч: “У Беларусі злоўжываюць такімі рэчамі”


Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч камэнтуе для “Свабоды” паведамленьне пра тое, што спэцслужбы атрымалі доступ да базаў мабільных апэратараў:


“Нічога добрага ад гэтага дакумэнту я не чакаю. У Беларусі любяць злоўжываць такімі рэчамі. Фактычна апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзяцца шмат у якіх выпадках. Але абсалютна незразумела на якіх падставах. І, дарэчы, паводле закона, калі цягам году супраць кагосьці не ўзбудзілі крымінальную справу, то такі чалавек мае права праглядзець усю інфармацыю, якую сабралі адносна яго ў выніку гэтых мерапрыемстваў. Але я такога ніколі не чуў. Спэцслужбы адмаўляюцца. Кажуць, што мы нічога такога не праводзілі. Хаця насамрэч такія мерапрыемствы праводзяцца.

Што датычыцца праслухоўваньня тэлефонаў, выемкі з пошты і таму падобнае, -- усё гэта рэгулюецца адпаведнымі законамі, то бок Крымінальным кодэксам і законам Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці. Там выкладзены ўсе падставы для гэтага, а таксама напісана, якім чынам гэта рэгулюецца. Паколькі ўсё гэта зьвязана з умяшальніцтвам у асабістае жыцьцё чалавека, то гэта павінна санкцыянавацца пракурорам у зьвязку з нечым. Альбо гэта вышукова-апэратыўныя мерапрыемствы, альбо па ўзбуджанай крымінальнай справе, якая знаходзіцца ў вытворчасьці нейкіх суб’ектаў, якія маюць права ажыцьцяўляць крымінальны перасьлед. А такіх у нас апошнім часам усё болей і болей робіцца”.



Парадак узаемадзеяньня апэратараў электрасувязі зь сілавымі структурамі зацьверджаны ўказам А.Лукашэнкі № 129.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG