чацьвер, 23 лютага 2012, Менск 03:21

Грамадзтва

Пачобуту — арышт, Борыс — штраф

15 лютага ў раённым судзе ў Валожыну праходзіць разгляд пазову афіцыйнага Саюзу палякаў, сядзіба якога месьціцца ў Горадні, да дзяячкі польскага руху зь мястэчка Івянец Тэрэсы Собаль.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

14.50
Пасольства Польшчы ў Беларусі знаходзіцца ў пастаянным кантакце зь Міністэрствам замежных справаў сваёй краіны. Яно інфармуе, як разьвіваецца сытуацыя вакол затрыманых актывістаў незарэгістраванага Саюза палякаў.

"Мы перадаём інфармацыю ў МЗС Польшчы. Гэта асноўная функцыя любога пасольства - перадаваць інфармацыю пра стан спраў у дзяржаве знаходжаньня", - заявіў агенцтву Інтэрфаксу прэсавы сакратар польскай пасольства Павал Марчук.

Ён удакладніў, што пасол Хенрык Літвін у цяперашні час знаходзіцца ў Менску.


14.40
Пачобуту — арышт, Борыс — штраф

Кіраўнік Галоўнай рады не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут арыштаваны судом на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 10 лютага ў Горадні. Кіраўніцу Саюзу Анжаліку Борыс аштрафавалі, таксама за ўдзел у гэтай акцыі, на 1 мільён 50 тысячаў рублёў.


14.30
На рэдактарку польскамоўнай газэты склалі пратакол

На гарадзенскую журналістку Ірэну Валюсь у Валожыне склалі пратакол і адпусьцілі. Міліцыянты лічаць, што яна нібыта абражала Станіслава Бурачэўскага — кіраўніка праўладнай арганізацыі Саюзу палякаў у Івянцы. Ён прыяждаў, каб удзельнічаць у папярэднім судовым паседжаньні супраць Тэрэсы Собаль.

Адміністрацыйны пратакол на Валюсь у бліжэйшым часе будзе разглядацца ў Горадні. Спадарыня Валюсь рэдагуе газэту “Glos znad Niemna na uchodzstwie”.


14.02 “Беларусь ашукала польскую дыпляматыю”


15.50
Анжаліку Борыс, якая ўзначальвае Саюзу палякаў, не прызнаваны ўладамі, даставілі ў Ленінскі раённы суд Горадні. Яе затрымалі раніцай у Івянцы.


13.30
Ігар Банцар абвясьціў галадоўку

Ігар Банцар, якога пакаралі арыштам на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваны мітынгу, абвясьціў галадоўку. Пра гэта паведамілі яго паплечнікі па незарэгістраваным Саюзе палякаў. Банцар зьяўляецца прэсавым сакратаром зьвязу.


13.15
Адвакат Тэрэсы Собаль Аляксандар Галіёў удакладніў “Свабодзе”, што 15 лютага ў судзе Валожынскага раёна адбылася папярэдняя сустрэча бакоў. Гэта значыць, што прадстаўнікі афіцыйнага Саюзу палякаў і дзеячка польскага руху зь мястэчка Івянец Тэрэса Собаль удакладнялі ўзаемныя прэтэнзіі.

“Яшчэ адна такая сустрэча адбудзецца пазьней, бо на сёньня наш бок прадставіў дакумэнты, што апісаньне маёмасьці Дома польскага ў Івянцы прайшло няправільна”, - кажа Галіеў.

Асабіста Тэрэса Собаль заявіла, што будзе і надалей замагацца за Дом польскі ў Івянцы.


13.03
У Валожыне затрыманая журналістка

У Валожыне міліцыянты затрымалі Ірэну Валюсь з Горадні, якая зьяўляецца рэдактарам газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie”. Яна прыехала, каб сачыць судом над Тэрэсай Собаль.

Тым часам затрыманых на пад’езьдзе да Валожына актывістаў Саюзу палякаў пакуль не адпускаюць.

Адзін зь іх удакладніў: міліцыянты затрыманыя на шашы Горадня-Менск машыны пад канвоем даставілі ў вёску Баброва. Дакумэнты забралі, людзі сядзяць у сельсавеце, які расцанілі спачатку як апорны пункт міліцыі. Чакаюць рашэньня міліцыянтаў прыблізна 35 чалавек.


13.00
Пяць сутак арышту — Мечыславу Яскевічу

Намесьніку Анжалікі Борыс Мечыславу Яскевічу далі пяць сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 10 лютага ў Горадні каля Дому польскага. Справа была разгледжаная ў Ленінскім раённым судзе Горадні.


12.50
У праваахоўных органах не камэнтуюць інфармацыю пра затрыманьні актывістаў незарэгістраванага Саюзу палякаў.

"Ніхто з прадстаўнікоў гэтага Саюза палякаў у Валожынскім раёне не затрыманы. У РУУС нікога не дастаўлялі", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак у РУУС Валожынскага раёна Менскай вобласьці.

У іншых падразьдзяленьнях органаў унутраных справаў Інтэрфаксу таксама адмовіліся камэнтаваць з інфармацыю пра затрыманьні кіраўнікоў незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў.


12.40
Суд Валожынскага раёну адправіў справу супраць Тэрэсы Собаль на перагляд. Пра гэта паведаміў адвакат Аляксадар Галіёў. Людзі, які сабраліся ля будынка суда, пакуль не разыходзяцца. Людзі скандуюць “Ганьба!” і не разыходзяцца.


12.38 У МЗС Польшчы тэрміновая нарада ў сувязі з падзеямі ў Беларусі


12.15 Затрымана прыблізна 40 актывістаў Саюзу палякаў

Актывістаў Саюзу палякаў, якія ехалі ў Валожын на суд, але былі затрыманыя, стала болей. У апорным пункце міліцыі, што месьціцца непадалёк райцэнтру, ужо каля сарака чалавек.

Частка актывістаў Саюзу палякаў, пераважна людзі сталага веку, змаглі пешшу дайсьці да Валожына (гэта прыблізна пяць кілямэтраў) ад шашы Менск-Горадня пасьля таго, як міліцыянты затрымалі машыны, на якіх яны ехалі.

У Валожыне за браму, за якой знаходзіцца суд, па-ранейшаму нікога не пускаюць. Месца ачэплена міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным. Побач сабраліся прыблізна 30-40 чалавек, якія прыехалі, але ня трапілі на суд.


11.50 Ігара Банцара пасадзілі на пяць сутак за ўдзел у неанкцыянаваным мерапрыемстве каля Дому польскага ў Горадні. Акцыя адбылася 10 лютага. У той дзень актывісты не прызнаванага Саюзу палякаў правялі вулічную акцыю салідарнасьці з івянецкімі паплечнікамі і адзначылі 70-годзьдзе дэпартацый палякаў у Сібір.

Ігара Банцара затрымалі сёньня раніцай у Горадні і даставілі ў Ленінскі раённы суд гораду. Ён зьяўляецца прэсавым сакратаром Саюзу палякаў.


11.30
У Валожыне затрымалі кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

“Міліцыянты дзейнічалі вельмі жорстка – заломвалі Анатолю Лябедзьку рукі, штурхалі ў бакі й сьпіну, калі вялі ў суседні будынак, дзе месьціцца Валожынскі РАУС”, - паведамілі сябры польскага руху, якія прыехалі ў Валожын каб падтрымаць Тарэсу Собаль.

Райадзьдзел міліцыі, як і Валожынскі райсуд месьцяцца на адгароджанай тэрыторыі. Перад зачыненымі варотамі стаяць журналісты, а актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў – усяго болей за 40 чалавек.


11.20  Старшыню не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс міліцыянты вязуць у Горадню.

Анжаліку Борыс затрымалі ў Івянцы. Яна прыехала падтрымаць Тэрэсу Собаль, кіраўніцу мясцовага аддзелу Саюзу палякаў, над якой сёньня суд у Валожыне.Затрыманую пасадзілі ў міліцэйскую машыну. Борыс палічыла, што яе даставяць у Валожынскі РАУС, аднак паваротку на Валожын яны праехалі і кіруюць у бок Горадні.

У Ленінскім судзе Горадні судзяць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу яе паплечнікаў Ігара Банцара і Мечыслава Яскевіча.


11.05
  На суд над польскай актывісткай Тэрэсай Собаль у Валожыне нікога не пускаюць. Не ўпусьцілі таксама польскага консула Марэка Марцінэка, які прыехаў зь Менску.

Пра гэта паведаміў адзін з актывістаў Саюзу палякаў.


11.00  Як паведаміў адзін з актывістаў Саюзу палякаў, які ехаў на суд у Валожын, на пад’езьдзе да гораду міліцыянты затрымалі мноства машынаў.

Прыкладна 20 чалавек цяпер знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі непадалёк ад Валожына.

У затрыманых забралі дакумэнты і пакуль нічога не патлумачылі.


10.50. Прэсавы сакратар Ігар Банцар даслаў "Свабодзе" смс - “У нас суд. Мяне судзяць”. Сваёй чаргі чакае Мечыслаў Яскевіч, які таксама быў затрыманы сёньня. Абодва знаходзяцца ў Ленінскім раённым судзе Горадні.

Ад Мечыслава Яскевіча ўдалося даведацца, што абодвух актывістаў Саюзу палякаў судзяць за тое, што правялі несанкцыянаваны мітынг 10 лютага ў Горадні каля Дому польскага, што на рагу вуліц Дзяржынскага і 17 верасьня.


10.30 Затрымана Анжаліка Борыс

У Івянцы міліцыянты затрымалі Анжаліку Борыс — лідэра Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. Яе ўзялі пад рукі і пасадзілі ў машыну.

Зь Івянца Анжаліку Борыс павезьлі ў Валожын — у райаддзел міліцыі.


10.20
Затрыманых сёньня намесьніка Анжалікі Борыс Мечыслава Яскевіча і прэсавага сакратара незарэгістраванага СПБ Ігара Банцара даставілі ў суд. Па тэлефоне ў 10.20 Ігар пасьпеў сказаць, што яны знаходзяцца ў судзе і чакаюць, пакуль вызваліцца судовая заля.


9.41
У Горадні затрыманы прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар, а па дарозе на Менск — Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут.

Андрэй Пачобут перасеў у іншую машыну, што праяжджала міма. Але ў раёне Іўя другую машыну таксама спынілі. Міліцыянты сказалі, што Пачобут нагадвае ім чалавека, які зьдзейсьніў разбойны напад. Цяпер яго вязуць назад у Горадню.


Сутнасьць справы
Тэрэса Собаль падтрымлівае не прызнаваны ўладамі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс. У афіцыйным Саюзе лічаць, што Собаль своечасова ня вызваліла Дом польскі ў Івянцы, сёньня на будынак накладзены судом арышт і ён апячатаны.

У праўладным Саюзе палякаў Тэрэсу Собаль выключылі з шэрагаў. Там лічаць: гэта азначае, што спадарыня Собаль спыняе свае паўнамоцтвы кіраўніцы Дому польскага ў Івянцы і таксама — мясцовага аддзелу СПБ. Але Тэрэса Собаль не пакінула пасаду і ня вызваліла будынак, як таго хацеў кіраўнік праўладнага Саюзу Станіслаў Сямашка.

У Івянцы ў студзені ў адзін дзень адбыліся два польскія сходы, на адным стаў новым кіраўніком мясцовага Саюзу палякаў Станіслаў Бурачэўскі, гэта — праўладная арганізацыя. На другім сходзе ўдзельнікі паўторна абралі Тэрэсу Собаль. Яна з прыхільнікамі працягвала заставацца ў Доме польскім, пакуль яго днямі не занялі міліцыянты.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: З Берасьця
15.02.2010 11:04
Ганьба паліцэйскай дзяржаве!!!!!

Імя:: Аптыміст Горад:: Гомель
15.02.2010 11:43
Ну што спадарства? Да канцлагероў і троек засталося меньш, чым адзін крок. Вось і вінік татктыцы "бізуна і пенрніка", "дыялога". З шаленым сабакам млжа быць толькі адзін дыялог - добрыя краты альбо кол.

Імя:: цётка
15.02.2010 11:49
Ганьба паліцэйскай дзяржаве!!!!!

Імя:: Белорус Горад:: Гродно
15.02.2010 11:57
Теперь всех, кто участвовал в судилище и в акциях против СПБ, польским властям нужно внести в "черные списки" и не впускать на территорию Польши, а лучше - и на территорию ЕС.
В первую очередь:
Судью и остальных организаторов этого позора «судебного процесса»
Командира части
Милиционеров, которые участвовали в задержании членов СПБ
И других активных лукашистов

Імя:: Zubr Горад:: Minsk
15.02.2010 13:09
Якi можа быць дыялог памiж цывiлiзаванай Еуропай i дыктатарскiм рэжымам Лукi? Гэта як з бешаным сабакам, гладзiш яго i не ведаеш калi цапне.

Імя:: irina Горад:: Гродна
15.02.2010 14:25
TO Беларусу: Падтрымліваю на 100%, а таксама трэба зрабіць спіс не толькі іх, але і іх жонак і дзяцей, а то сваіх дзяцей - у Еўрапейскія ВУЗы, а для нас значыць - лукашызм? Спісы і санкцыі толькі так, каб яны задахнуліся ў сваім дерьме. Паставіць іх семьі да ўзроўню ўсіх жыхароў Беларусі. Падтрымліваю Палякаў у іх змаганні за свае правы.

Імя:: Бенедзікт
15.02.2010 14:38
Пераследуюць найперш грамадзянаў Беларусі, а толькі потым палякаў...
Салідарнасьць усіх беларусаў, незалежна ад этнічнага паходжаньня, неабходна каб супрацьстаяць гэтай уладзе беларусафобаў і злачынцаў.

Імя:: Косцік
15.02.2010 14:40
Нам нужна как и полякам, карта белоруса. Хотя бы виртуальная.
Адказаць

Імя:: 12345
15.02.2010 15:47
Не карта нам трэба - смеласьць назвацца Беларусам.

Імя:: Pawel
15.02.2010 15:30
Shto zh, hto imkniecca da wajny, a nie da parazumlennia i spakoju - budzie jaje miec'. Vinoju usiamu chalaviechy rozum.

Імя:: Уважны
15.02.2010 15:40
Вынікам такога гвалту-вострая рэакцыя Польшчы. Толькі што перадалі па ТВ Польшчы, што на 16 польскага часу Качынскі выклікае да сабе Туска і міністра ЗСПольшчы. Будзе пытацца ў іх пра стратэгію польскай дыпляматыяй адносна Беларусі. Вось такая каша, дзякуючы злачыннаму клабаранцыянізму, пратэктарам якога выступае Мілінкевіч.
Вельмі болюча молжа адбіцца гэта на сенняшняй сітуацыі ў Беларусі, яе абывацелях. Бо палякі трымаюць курс на прыняццё эмбарга для Беларусі.
МЗС Польшчы абвясціў таксама, што сябры падуладнага СП пазбаўляюцца права ўезда на тэрыторыю Польшчы.(Паводле ТВН ад 14-00 польскага часу)

Імя:: Зважай
15.02.2010 15:46
Можа выпадак, а можа - Божая ласка: сення завершыўся шлях беатэфікацыі ксёнза Папялушкі-душпастара Салідарнасці. Праз 25 год пасля смерці ад рук служб беспекі Польшчы -ён вынесены на алтар.