чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:34

Палітыка

Мілінкевіч: “Расчараваньне ёсьць, бо лідэры памаранчавай рэвалюцыі прайгралі”

Надзею ці расчараваньне нясуць вынікі выбараў ва Ўкраіне? Ці азначаюць яны завяршэньне дэмакратычнай хвалі на постсавецкай прасторы?

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч адзначыў:

— Расчараваньне ёсьць, бо лідэры памаранчавай рэвалюцыі прайгралі. Гэта ўсё ж быў пэўны сымбаль у тым, што краіны Ўсходняй Эўропы, былыя постсавецкія рэспублікі, могуць інтэнсіўна ісьці ў Эўропу. Так успрымалася рэвалюцыя. Гэта была рэвалюцыя духу і шанец на пераўтварэньні. Я думаю, унутраная жорсткая барацьба паміж лідэрамі гэтай рэвалюцыі значна зашкодзіла Ўкраіне, а тым самым і нам. Бо гэта прыклад адмоўны, а мы хацелі б таксама пераменаў. І, безумоўна, у Беларусі гэта пакідае пачуцьцё суму.

Ці азначае гэта, што прадэмакратычная хваля на постсавецкай прасторы завяршылася?

— Я ня думаю, што яна завяршылася. Яна не такая лёгкая, як здавалася ў тыя часы гэтых дэмакратычных рэвалюцый. Ня так лёгка ўсё атрымліваецца, як на плошчы. Заўсёды трэба памятаць, што самае галоўнае — гэта вялікія рэформы, якія цяжка праводзяцца, гэта зьмены мэнталітэту людзей — яшчэ больш цяжкая справа. Але нам вельмі хацелася, каб мы тут у Беларусі, ва Ўкраіне, Грузіі, у іншых постсавецкіх краінах хутчэй карысталіся з тых шанцаў, што ёсьць. Шкада, калі даводзіцца рабіць крокі назад.

Лябедзька: «Спадзяюся, зь Беларусі пачнецца новая хваля».


Анатоль Лябедзька
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў:

— Пяць гадоў таму я асабіста і сотні беларусаў былі на майдане. Людзі абсалютна шчыра прыехалі зь вялікімі спадзяваньнямі і надзеямі, і гатовыя былі абараняць вынікі галасаваньня як свае асабістыя. Праз 5 гадоў беларускія дэмакраты назіралі за тым, што адбываецца ва Ўкраіне, збоку. Не было жаданьня ўзяць квіток і ляцець ва Ўкраіну. Гэта зьвязана з тым, што ёсьць пэўныя расчараваньні. На вялікі жаль, не адбылося самага галоўнага: Украіна ня выканала такую амбітную задачу — стаць дэмакратычнай альтэрнатывай на постсавецкай прасторы. А такі шанец быў.

— Улічваючы сытуацыю ва Ўкраіне, ці можна казаць пра завяршэньне прадэмакратычнай хвалі на постсавецкай прасторы?

— Мы якраз сьведкі нейкай цішыні. Але нельга на сто адсоткаў сказаць, што ўсё скончылася на постсавецкай прасторы. Я спадзяюся, што, можа, якраз Беларусь будзе тым наступным чыньнікам, зь якога пачнецца новая хваля. І яна будзе больш удалая і эфэктыўная.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Васіль Горад:: Ліда
09.02.2010 19:16
Панове "псеўдаапазіцыянерчыкі", вы выклікаеце адно смех! З вамі, шаноўныя, нас анічога лепшага за лукашыз не чакае. Вы такія ж марыянеткі, якімі вы былі ўсе апошнія гады. Нічога не змянілася з часоў, калі нехта Лябедзька прадстаўляў інтарэсы прызідэнта Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце. А цяперака ён на майдане быў! От петрасян!
Адказаць

Імя:: Лявон
09.02.2010 23:50
Васіль, едзь да Пазняка. Пасьмяецеся разам.

Імя:: Сяржук
09.02.2010 19:18
Ня так лёгка ўсё атрымліваецца, як на плошчы.
-----------------------
а ці спрабавалі вы,спадар Мілінкеквіч, "як на плошчы"?Гэта што, нейкае апраўданьтне сабе?

Імя:: Язэп Горад:: Заслаўе
09.02.2010 19:46
Знайшлі ў каго браць інтэрв'ю пра Украіну і Майдан. Добра памятаем, як у сакавіку 2006 г. Мілінкевіч павёў за сабой дзесяткі тысячаў людзей, якія прышлі на беларускі майдан перакуліць дыктатуру. Павёў за сабой у сквер Я. Купалы, у сумёты, падалей ад "прэзыдэнцкага палаца". А потым прагаварыўся ў інтэрв'ю для чэшскага тэлебачаньня, што "трэба было спыніць стыхійны пратэст". Вось як! Ну, а тав. Лябедзка -- гэта класіка наагул. Разам з групай "маладых вайкоў" на загад Масквы прывёў да ўлады Лукашэнку. Тое, што пазьней яго скацілі з "алімпа", нічога ня значыць.

Імя:: Ананім
09.02.2010 19:58
Пяць гадоў таму я асабіста і сотні беларусаў былі на майдане.
--------
А еще раньше в команде Лукашенко. Помогал придти тому к власти.

"бо лідэры памаранчавай рэвалюцыі прайгралі"
--------------
Пять лет цирка достаточно чтобы проиграть любые выборы. Ющенко сразу сошел с дистанции.

Імя:: Торрес
09.02.2010 21:29
А хрен ли сожалеть? Раз проиграли, значит никудышние лидеры. Они проиграли все: и Украину, и свое место в ней и даже в будущем демократию. Точно так же, как все продули и белорусские оппи. А ведь многие тысячи сначала поддерживали и позняка, и БНФ. И все продули. Так и померанцы, скороспелые апельсины, как говорили старые сидельцы.

Імя:: прохожий
09.02.2010 21:37
и Милинкевич и Лебедько рассуждают как буревестники белорусской революции.Железные.молодцы.

Імя:: вопрос
09.02.2010 21:45
краіна ня выканала такую амбітную задачу — стаць дэмакратычнай альтэрнатывай на постсавецкай прасторы. А такі шанец быў.
-------
а вы хоць адзин шанец выкарыстали?спадар Лябедзька7

Імя:: Михась Горад:: Менск
11.02.2010 19:04
Проиграли или нет- еще суд своего слова не сказал, между прочим!
А если и проиграют,то благодаря такиим прдателям как Ющенко...