Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Банцар: “Паўзучая рэпрэсіўная махіна працуе”


Саюз палякаў у Беларусі
Саюз палякаў у Беларусі

А 18 гадзіне ў Горадні пачнецца сход сябраў Саюзу палякаў, не прызнаванага беларускімі ўладамі. На чале арганізацыі стаіць Анжаліка Борыс. Учора міліцыянты занялі ў Івянцы Дом польскі, у якім знаходзіліся яе прыхільнікі. А днямі суд у Горадні аштрафаваў на 71 мільён рублёў фірму “Палёніка”, празь якую паплечнікі А.Борыс ажыцьцяўлялі сваю дзейнасьць — навучалі моладзь польскай мове, ладзілі канцэрты.

Гарадзенская гарадзкая арганізацыя — самая буйная ў Саюзе палякаў, яе ўдзельнікі зьбіраюцца на сход штотыдзень. Кіраўнік арганізацыі Мечыслаў Яскевіч кажа:

“Прыходзіць да нас каля трохсот чалавек. Настрой які? Ня надта добры. Самі ведаеце, што адбылося ў Івянцы. Гэта сцэнар 2005 году, што адбыўся ў Горадні. Нічога не зьмянілася. Але мы за сваё будзем стаяць”.

Прэсавы сакратар Саюзу палякаў Ігар Банцар удакладняе:

“Безумоўна, вельмі важная справа, што тычыцца Дому польскага ў Івянцы, які ў панядзелак заняла міліцыя, выкінуўшы адтуль нашых актывістаў мясцовых. Будзе абмеркавана, канечне, сытуацыя фірмы “Палёніка”, а таксама становішча нашага Саюзу палякаў у межах усёй краіны. У апошні час рэпрэсіўная хваля супраць яго ўзмацнілася. Гэта і будзе асноўным пытаньнем”.

Ігар Банцар кажа, што ціск на польскіх актывістаў чыніцца сёньня і ў іншых мясьцінах Беларусі:

“Івянец і Горадня — гэта найбольш яскравыя прыклады, але ёсьць іншыя прыклады, калі людзі за сваю дзейнасьць, за школку польскую атрымліваюць адміністрацыйнае пакараньне, штраф. Калі мы са спадарыняй Борыс едзем у камандзіроўку, то, бывае, высьвятляецца, што мясцовыя людзі запалоханыя, бо ўлады кажуць ім: вы што, хочаце, каб у вас Івянец паўтарыўся? І такія прыклады па ўсёй краіне ёсьць. Паўзучая рэпрэсіўная махіна працуе”.

Што да сёньняшняга сходу ў Горадні, кіраўнік гарадзкой арганізацыі Саюзу палякаў Мечыслаў Яскевіч дадае наступнае:

“Заўтра гадавіна — семдзесят год дэпартацыі, вывазкі палякаў адсюль у Сыбір. Старых, дзяцей малых, жанчын вывозілі і мардавалі. Мы хочам гэта адзначыць, будзем гаварыць пра гэта. Гэта былі нашыя гарадзенцы, якія тут нарадзіліся, жылі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG